Эканоміка44

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Даляр прадаюць па 3 рублі, хоць яшчэ ў пачатку года яго курс набліжаўся да 3,5. Што адбываецца з валютай?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што паўплывала?

Курс Нацбанка на 8 траўня — 3,06 рубля за даляр. 

Асноўным фактарам, які паўплываў на курс беларускі, эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе ўмацаванне расійскага рубля. Калі ў пачатку года за даляр давалі 113 расійскіх рублёў, то бліжэй да канца сакавіка — 83 рублі.

Другі момант — даляр прасеў да еўра. Дзякуючы гэтаму мы бачым, што еўра патаннеў значна менш, чым даляр. Калі ў пачатку 2025 года за еўра давалі 3,62 рубля, то цяпер 3,4. Даляр жа ў пачатку года каштаваў 3,47, а цяпер 3,06.

Зніжэнне курсу даляра на сусветным рынку эксперт тлумачыць рэакцыяй на палітыку Дональда Трампа.

«Інвестары бачылі рызыкі ў той палітыцы, якую праводзіць Трамп у дачыненні да тых жа тарыфаў. Але на сённяшні дзень відавочна, што нейкія жорсткія выказванні пакуль не рэалізуюцца. Таму і зніжэнне курсу даляра спынілася, хоць за гэты перыяд даляр патаннеў у адносінах да еўра прыкладна на 10 адсоткаў».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым у кошыку валют курс практычна не змяніўся: калі да даляра наш рубель умацоўваецца, то да расійскага рубля наадварот слабее.

Калі казаць пра эканоміку агулам, то цяперашняе ўмацаванне рубля да даляра мае хутчэй часовы характар, мяркуе эксперт.

Трэнд можа змяніцца

Што будзе далей з расійсім рублём, курс якога ўплывае і на беларускі? Тут важнымі застаюцца два фактары: гэта пытанні экспарту і геапалітычны фактар.

«Сітуацыя з экспартам у Расіі цяпер нядрэнная. Адбылося зніжэнне імпарту пры захаванні экспарту на ўзроўні мінулага года. Станоўча на курс рубля ўздзейнічаюць чаканні інвестараў у дачыненні да хоць бы частковага зняцця санкцый. Таму мы маем сумесь геапалітычных і эканамічных фактараў, якія ўплываюць на ўмацаванне расійскай валюты», — тлумачыць эксперт.

Пры гэтым існуе рызыка таго, што ўжо бліжэй да канца года расійскі рубель стане страчваць свае пазіцыі. Адна з важных прычын таму — нізкія цэны на нафту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

«Калі будуць нарошчвацца аб'ёмы здабычы нафты, то цэны на яе працягнуць падаць, што пагоршыць экспартныя паказчыкі РФ. Але ўздзеянне больш таннай нафты на курс спрацоўвае не адразу, таму гэты эфект пачынае адчувацца з затрымкай».

Ці будзе даляр танней за 3 рублі па Нацбанку?

Лузгіна не выключае, што мы можам убачыць даляр меншы за тры беларускія рублі па курсе Нацбанка, але гэта не будзе працяглай тэндэнцыяй.

«Бліжэй да канца года рубель пачне хутчэй за ўсё слабець, паколькі моцны рубель стымулюе імпарт. Пры ўмове нізкіх цэн на энергарэсурсы гэта будзе весці да плаўнага зніжэння курсу расійскага рубля, і, адпаведна, беларускага».

Сваю ролю могуць адыграць і выключна ўнутрыбеларускія фактары.

«У канцы мінулага года і пачатку гэтага года сітуацыя ў знешнім гандлі Беларусі пагоршылася. Хоць для валютнага рынку яна пакуль не крытычная, але адмоўнае сальда расце».

Калі адмоўнае сальда працягне павялічвацца, гэта можа пагоршыць сітуацыю на валютным рынку.

Каментары4

  • Бульба
    07.05.2025
    Бульба ў доларах усё даражэй і даражэй....
  • Отец Засандалий
    08.05.2025
    Бегом все в обменники - поддержим рублём дорогих нам людей!
  • даведка
    08.05.2025
    Не успел я написать свой комментарий, как кофе Lavazza Oro стал по 31,5 руб...

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»6

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб «перазагрузіць» вока і аднавіць парушаны зрок1

«Роўна суткі без перасадак». На выездзе з Польшчы ў Беларусь — чэргі аўтобусаў3

Бабарыка і Калеснікава адмянілі прэс-канферэнцыю ў Берліне41

Францыя пачынае будаўніцтва новага атамнага авіяносца. Гэта будзе найбуйнейшы вайсковы карабель Еўропы1

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 12

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў12

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»6

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць