Свет1515

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне

Міністр абароны Літвы Робертас Каунас мяркуе, што ў выпадку ціску на Літву з патрабаваннем аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі порт можна было б абмяркоўваць накіраванне атрыманых ад гэтага сродкаў на падтрымку Украіны, піша LRT.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў літоўскага міністра, калі краіне давялося б рабіць такі выбар, то трэба мець розныя варыянты. Каунас адзначыў, што Клайпедскі порт з’яўляецца найбольш выгадным маршрутам для экспарту, і нагадаў пра прыкладна 300 мільёнаў еўра даходаў. На яго думку, гэтыя грошы маглі б пералічвацца Украіне, што дазволіла б адначасова вырашыць некалькі задач. Аднак ён падкрэсліў, што пакуль гэта толькі развагі.

Транзіт калійных угнаенняў кампаніі «Беларуськалій» праз Літву быў спынены 1 лютага 2022 года пасля ўвядзення ЗША санкцый супраць гэтага беларускага прадпрыемства ў 2021 годзе. Пазней абмежаванні ўвёў і Еўрапейскі саюз. Да гэтага прадукцыя «Беларуськалія» больш за дзесяць гадоў перавозілася з мяжы з Беларуссю да Клайпедскага порта.

На мінулым тыдні ЗША знялі свае санкцыі ў абмен на вызваленне больш як ста зняволеных у Беларусі. Пасля гэтага дарадца прэзідэнта Літвы ў нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што ў будучыні ЕС і Літве, магчыма, давядзецца зноў перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да беларускіх угнаенняў. Аднак кіраўніцтва краіны запэўнівае, што пакуль змякчэння абмежаванняў не плануецца.

ЕС увёў санкцыі супраць «Беларуськалія» 2 сакавіка 2022 года, забараніўшы перавозку калійных угнаенняў з Беларусі. Гэтыя меры рэгулярна падаўжаюцца, а новае рашэнне чакаецца ў пачатку наступнага года.

Матулёніс таксама паведаміў, што амерыканскі бок пакуль не абмяркоўваў з літоўскімі ўладамі магчымасць аднаўлення транзіту праз Клайпеду. Ён дадаў, што ў тэорыі такое рашэнне магло б быць звязана з размяшчэннем дадатковых вайсковых сіл ЗША ў Літве, але пазней удакладніў, што гэта была яго асабістая, неўзгодненая пазіцыя.

Каментары15

  • Filipp
    22.12.2025
    453543, Ніхто не збіраецца нічога рэквізаваць, гаворка ідзе пра грошы за ТРАНЗІТ.
  • угу
    22.12.2025
    Да хоть папе римскому )) Это ваши деньги, а вы очень богатая страна ))
  • Снежань
    22.12.2025
    453543, А хто будзе давiць на Лiтву?
    Жаба. Бо, усе ж 300 мільёнаў еўра даходаў.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify24

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман8

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА4

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify24

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць