Грамадства1717

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію

У праграме Рыгора Азаронка вядомы сваімі выпеставанымі ў апошняе дзесяцігоддзе еўразійскімі поглядамі Аляксей Дзермант панаракаў на праблемы апошняга часу ў дачыненнях паміж Беларуссю і Расіяй. Паездкі ў духоўны цэнтр еўразійства ад нядаўняга часу больш яму не прыносяць духоўнага і фізічнага камфорту, і на гэта ёсць канкрэтная прычына.

Аляксей Дзермант. Скрыншот з відэа

«Я вось скажу асабіста. Абажаю Расію, люблю туды ездзіць. Але цяпер з роўмінгам проста трэш.

Прыязджаеш — беларускі роўмінг суткі блакіроўка. Каб сім-карту зарэгістраваць — гэта нейкія колы пекла трэба прайсці, гэтага лічбавага пекла, каб там беларусу зарэгістравацца ў СНИЛС, «Госуслугах» і гэтак далей. Гэта трэба патраціць суткі прыкладна толькі на гэта, на рэгістрацыю. Ёсць у цябе нейкая там расійская картка працоўная — таксама блакіроўка роўмінгу…

То-бок мы павінны не на даносчыкаў звяртаць увагу, а на тое, што рэальна ўскладняе жыццё простым людзям, беларусам канкрэтна і расіянам. 

І вось гэтая праблема з сувяззю — яна канкрэтная. Яна нумар адзін», — горка наракаў Дзермант.

Азаронак уставіў слова, што гэта ўсё раздражняе, і Дзермант, які да таго спрабаваў захоўваць у сваёй крытыцы знешні спакой, успыхнуў гневам:

«Ды гэта афігенна раздражняе, калі шчыра! Звязацца нельга, інтэрнэту няма, пазваніць нельга! У нас саюзная дзяржава? У мяне пытанне: мы зрабілі два крокі наперад у нечым — і тры крокі назад! Ну як так?»

Каментары17

  • Мх
    23.12.2025
    "Прыязджаеш — беларускі роўмінг суткі блакіроўка. Каб сім-карту зарэгістраваць — гэта нейкія колы пекла трэба прайсці, гэтага лічбавага пекла, каб там беларусу зарэгістравацца ў СНИЛС, «Госуслугах» і гэтак далей." Нічога, хутка пачнуць такіх еўразійскіх бамбардзіроўшчыкаў адпраўляць на вайну з Украінай, у межах т.зв. "саюзнай дзяржавы". Прычым пытацца згоды саміх Дзермантаў і Азаронкаў ніхто не будзе.
  • падгледзеў на кошы нафты уралс і узгадаў цяжкі 1991
    23.12.2025
    ::, падгледзеў на кошы нафты уралс і узгадаў цяжкі 1991, не жадае сябраваць з лузарамі

    "Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль"
    -NN
  • Чебурашка
    23.12.2025
    Чебурнет это настоящее и будущее

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць