Здароўе11

Навукоўцы знайшлі спосаб «перазагрузіць» вока і аднавіць парушаны зрок

Амерыканскія даследчыкі сцвярджаюць, што знайшлі спосаб аднавіць зрок людзям з распаўсюджаным парушэннем развіцця вачэй, вядомым як «лянівае вока». Яны прапануюць літаральна «перазагрузіць» сятчатку, што дазволіць зрокавай сістэме развіцца і вылечыцца самастойна.

Ілюстрацыя, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту. Крыніца: Vecteezy

Амбліяпія, або «лянівае вока», — гэта стан, пры якім зрок у адным ці абодвух вачах не развіваецца належным чынам, з прычыны таго, што мозг з нейкіх прычын вучыцца ігнараваць сігналы ад слабейшага вока. Традыцыйныя метады лячэння (напрыклад, нашэнне павязкі на здаровым воку) звычайна эфектыўныя толькі ў раннім узросце, пакуль актыўна фармуюцца нервовыя сувязі. Дарослым жа дапамагчы значна складаней, бо мяркуецца, што іх зрокавая сістэма ўжо сфармаваная і страціла пластычнасць.

Аднак новае адкрыццё можа ўсё змяніць. Пра інавацыйную тэхналогію расказвае выданне The Independent спасылаючыся на даследаванне навукоўцаў з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Каманда навукоўцаў выявіла, што часовая анестэзія сятчаткі «лянівага вока» здольная аднавіць зрокавую рэакцыю мозгу на гэта вока нават у дарослым узросце. Эксперыменты праводзіліся на мышах: ім уводзілі анестэтык у амбліяпічнае вока, фактычна адключаючы сятчатку на два дні.

Як расказалі аўтары даследавання ў сваім артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Cell Reports, яны сфакусаваліся на працы латэральнага каленчатага ядра — сеткі нерваў, якая перадае інфармацыю ад вачэй да зрокавай кары галаўнога мозга.

Яшчэ ў 2008 годзе было заўважана, што блакаванне сігналаў ад сятчаткі вока да нерваў у гэтай сетцы прымушала нейроны пасылаць сінхронныя «ўсплёскі» электрычных сігналаў да нерваў у зрокавай кары. Новае даследаванне павінна было праверыць, ці сапраўды гэтыя ўсплёскі могуць адыграць ролю ў лячэнні.

Каб высветліць гэта, навукоўцы ўвялі анестэзію ў вочы мышэй з амбліяпіяй і параўналі іх з кантрольнай групай. Яны выявілі, што ін'екцыя фактычна адключыла сятчатку на два дні.

Затым даследчыкі вымералі актыўнасць нейронаў у зрокавай кары, каб вызначыць прапорцыю сігналаў ад кожнага вока. Высветлілася, што ў мышэй, якія атрымалі лячэнне, гэты паказчык быў значна вышэйшы ў параўнанні з тымі, каго пакінулі без тэрапіі. Гэта сведчыць пра тое, што пасля аднаўлення працы сятчаткі ўклад «лянівага вока» вырас да парытэту са здаровым — фактычна адбылася паспяховая «перазагрузка».

Навукоўцы выказваюць асцярожны аптымізм і спадзяюцца ў будучых даследаваннях пацвердзіць эфектыўнасць методыкі на іншых відах жывёл, а ў выніку — укараніць яе для лячэння людзей.

Са слоў аўтараў, калі тэрапія пакажа сваю эфектыўнасць на людзях, гэта стане значным прарывам. Пацыентам больш не давядзецца цярпець нязручнасці і закрываць здаровае вока, як таго патрабуюць цяперашнія метады. Замест гэтага прапануецца часова інактываваць само «лянівае вока». Пасля такой паўзы яно здолее «перазагрузіцца» і вярнуцца да паўнавартаснага функцыянавання.

Каментары1

  • 987
    22.12.2025
    А как они собираются включать бинокулярное зрение потом? Или что человек будет видеть? Не возникнет двоение/диплопия?

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць