Свет11

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне

Выданне NBC паведаміла пра непублічнае суперніцтва паміж дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам у кантэксце прасоўвання «мірных перамоў» па Украіне. Матэрыял грунтуецца на размовах з больш чым дзясяткам дзейных і былых чыноўнікаў ЗША і Еўропы.

Фота: Toby Melville/Pool Photo via AP

Выданне прыводзіць некалькі выпадкаў, калі Уіткаф арганізоўваў міжнародныя сустрэчы па завяршэнні вайны ва Украіне без ведама Рубіа.

Напрыклад, у красавіку 2025 года Рубіа даведаўся, што Уіткаф дамовіўся адносна асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Парыжы. Дзяржсакратар папрасіў далучыцца да яе, але французскае МЗС заявіла, што гэтае пытанне павінен зацвердзіць асабіста Уіткаф. У выніку Рубіа звязаўся з ім і далучыўся да размовы.

У канцы лістапада Уіткаф арганізаваў сустрэчу з украінскай дэлегацыяй у Фларыдзе, пра якую Рубіа даведаўся толькі пасля таго, як украінцы звярнуліся да яго прадстаўнікоў. Паводле аднаго з высокапастаўленых службоўцаў адміністрацыі Трампа, Рубіа фактычна быў выключаны з гэтага працэсу, хоць павінен быў бы кіраваць ім.

Акрамя разыходжанняў адносна мірных намаганняў ва Украіне, Уіткаф таксама канфліктаваў з Рубіа і службоўцамі Дзярждэпартамента па пытаннях бяспекі, асабліва падчас паездак у Расію. Некаторыя прадстаўнікі адміністрацыі ставілі пад сумнеў выкарыстанне Уіткафам уласнага самалёта для палётаў у Маскву без абароненых каналаў сувязі. У маі Дзярждэп ініцыяваў праверку, пасля якой Уіткафа забяспечылі дадатковай аховай і абароненай сістэмай мабільнай сувязі на самалёце. Аднак, паводле некаторых крыніц, існуюць асцярогі, што ён не заўсёды карыстаецца бяспечнай урадавай сістэмай сувязі.

Публічна Белы дом і самі Рубіа ды Уіткаф заяўляюць, што супрацоўнічаюць у дасягненні міру ва Украіне. У лістападзе Рубіа назваў «фэйкам» паведамленні СМІ пра нібыта два супрацьлеглыя падыходы ў адміністрацыі Трампа да вайны РФ супраць Украіны.

Каментары1

  • Red Stars
    22.12.2025
    віцька машэнік

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць