Грамадства99

«Бэчэбэшнік», пра затрыманне якога казаў Лукашэнка, існуе, і ён жывы — Зазулінская

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Зазулінская паведаміла дэталі затрымання мужчыны, пра якога ў выступленні на УНС казаў Лукашэнка.

Лукашэнка падчас УНС

«З дакладных крыніцы мы ведаем, што інцыдэнт меў месца ў Жодзіне і, самае галоўнае, мужчына жывы. Ён утрымліваецца сілавікамі рэжыму, затрыманне было жорсткім. І ён дакладна жывы», — сказала яна.

Падчас УНС у чацвер Лукашэнка расказаў пра гэты выпадак,

«Не агалошвалі трохдзённай даўніны затрыманне мярзотніка, бэчэбэшніка, як мы іх называем. Ліквідаваны. Але параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя. Адзін цяжка паранены, двое лягчэй. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь. Таму разумейце, што калі нешта недзе не так — гэта мы з вамі», — заявіў Лукашэнка.

У іншым месцы прамовы Лукашэнка яшчэ раз звярнуўся да гэтай справы: «Яшчэ ж і тут яны ёсць. Вось я вам расказваў, затрымалі аднаго мярзотніка. Параніў траіх нашых. Давялося ліквідаваць, шчыра вам кажу».

Каментары9

  • AlexxelA
    22.12.2025
    дык а можна трошкі болей даведацца, хто той герой, які меў паўтарыць подзвіг Зэльцэра?
  • 1 супраць 3 чэкістаў пайшоў , сапраўдны Літвін
    22.12.2025
    ⚪🔴⚪ грамадзянін мае права адбараняць сябе ад дэспатызму, мы не рабы маскавіты спадар Лукашэнка, 1 супраць 3 чэкістаў пайшоў , сапраўдны Літвін
  • мы самі павінны вырашыць нашу складаную сітуацыю
    22.12.2025
    1 супраць 3 чэкістаў пайшоў , сапраўдны Літвін , Як я разумею Сашок жыве па "панятіям", адзіны закон які ён паважае, тады пытанне да вас спадар Лукашэнка, мабыць трэба было спачатку запрасіць на размову з адвакатам ? Беларускi ГУБАЗІК па "беспріделу" дзейнічае, таму грамадзяне адганяюцца ЯК МОГУЦЬ. Мякчэй трэба дзейнічаць, сёння няма пратэстаў, змяніце тактыку, Беларусы берагчы трэба адзін аднаго , няма у нас сяброў ў свеце, мы самі павінны вырашыць нашу складаную сітуацыю

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа5

Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах1

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд10

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць