Нерухомасць

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

Новая Баравая працягвае пашыраць свае межы. Цяпер там будуюць авіяквартал, у якім праекціроўшчыкі абяцаюць спалучыць тэму неба, палётаў і мастацтва.

Тут і далей фота: newbor.by

Кампанія «А-100 Дэвелапмент» абвясціла аб старце продажу кватэр у першым доме ў новым жылым квартале, што размясціўся на месцы былога Музея авіяцыйнай тэхнікі ў Новай Баравой, які раней пераехаў у Ліпкі.

Па словах забудоўшчыка, архітэктары пры распрацоўцы новага кварталу натхняліся тэмай неба і палётаў.

Пяць груп дамоў, кожная з двух будынкаў, утвараюць трохвугольнікі, якія нагадваюць крылы самалётаў. Назвы груп — «Паветраны паток», «Хмарны атлас», «Месячнае святло», «Сонечны блік» і «Касмічны шлях» — падкрэсліваюць тэматыку.

Авіяквартал размясціўся паміж двума транспартнымі кольцамі, суседнічае з кварталам «Цэнтральны парк» і прымыкае да ляснога масіву. Адзначаецца, што дамы спраектаваны з улікам захавання буйных дрэў, што стварае гармонію паміж прыродай і гарадскім асяроддзем.

Забудоўшчык адзначае, што Авіяквартал спраектаваны па прынцыпе smart+social, які прымяняецца ў Новай Баравой і прадугледжвае развітую сацыяльную інфраструктуру і ўвагу да дэталяў, якія ствараюць камфорт для жыхароў.

Па перыметры квартала з'явяцца паркінгі, супермаркет і камерцыйныя аб'екты, у тым ліку кафэ і крамы, што забяспечыць зручнасць для жыхароў. Двары будуць закрытымі і вольнымі ад аўтамабіляў.

Праз увесь квартал уздоўж зялёнай зоны пройдзе сцежка для пешых прагулак, а пасярэдзіне размесціцца ландшафтна-рэкрэацыйная зона з дзіцячай пляцоўкай у авіяцыйным стылі «Прапелер», спартыўнай пляцоўкай, павільён с кафейняй. Асобна прадугледжана пляцоўка для выгулу сабак.

Будаўніцтва пачынаецца з дому ў групе «Паветраны паток». Гэта чатырохпад'езны будынак са зборнага жалезабетону вышынёй ад 6 да 9 паверхаў, разлічаны на 117 кватэр. У кватэрах, прадугледжаны разнастайныя планіроўкі ад 41 да 108 м² з асобнымі гардэробнымі, пакоямі для заняткаў хобі, зашклёнымі лоджыямі. На першым паверсе прапануюцца кватэры з асабістымі тэрасамі.

Забудоўшчык абяцае, што ў двары «Паветранага патоку» будзе дзіцячая зона з арэлямі, пляцоўка з навесам для правядзення сустрэч, зона вулічнага офіса, дзве невялікія зоны ціхага адпачынку і міні-агародзікі.

Пад'езды дома з безбар'ерным уваходам, калясачнымі і лапамыйкамі, у дэкоры выкарыстаны элементы ў стылі арыгамі.

Продажы ўжо стартавалі, кошт пачынаецца ад $1320 за м² у эквіваленце, а мінімальны кошт кватэры складае $76,8 тысячы па курсе. Здача дома запланавана на IV квартал 2026 года. Трох– і чатырохпакаёвыя кватэры прадаюцца разам з машынамесцамі ў паркінгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»184

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць