Нерухомасць1010

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае

Калі за апошнія 10 гадоў у Гродне і Брэсце было ўведзена ў эксплуатацыю больш чым па 2,4 мільёна метраў жытла, то ў блізкіх па насельніцтве Віцебску і Магілёве — прыкладна па 1,5 мільёна метраў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінск

Летась, паводле Белстата, у Мінску ўвялі ў эксплуатацыю 662 тысячы квадратных метраў жытла. Гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў за апошнія 10 гадоў. Менш было толькі ў 2019-м — 511 тысяч квадратных метраў.

Пікавым стаў 2014 год.

Увод у эксплуатацыю жытла ў Мінску з 2012 па 2024 гады. Фота: скрыншот з сайта realt.by 

У параўнанні з 2014 годам аб'ём уводу новага жытла ў эксплуатацыю ў 2024-м знізіўся ў два разы — з 0,66 м² да 0,33 м² на аднаго жыхара сталіцы. 

Табліца: Белстат

Брэст

У Брэсце летась здалі 198 тысяч метраў жытла. Цягам апошніх 10 гадоў пікавым быў 2015 год — тады ў абласным цэнтры ўвялі ў эксплуатацыю 316 тысяч метраў жытла.

Фота: скрыншот з сайта brest.belstat.gov.by

Найменшыя паказчыкі ў Брэсце былі зафіксаваныя ў 2021-м — 178 тысяч квадратаў.

Увод у эксплуатацыю жытла ў Брэсце з 2012 па 2024 гады. Фота: скрыншот з сайта realt.by 

Летась у Брэсце здалі па 0,57 квадрата на аднаго гараджаніна.

Віцебск

У Віцебску летась здалі ў эксплуатацыю 150 тысяч квадратных метраў жытла. Гэта па 0,42 квадрата новаўведзенага жытла на аднаго жыхара. 

У 2014 годзе, пікавым для Віцебска, была 161 тысяча. 

Увод у эксплуатацыю жытла ў Віцебску з 2012 па 2024 гады. Фота: скрыншот з сайта realt.by 

А найгоршым аказаўся 2023 год з 108 тысячамі метраў жытла. 

Гомель

У другім па колькасці насельніцтва горадзе Беларусі летась увялі ў эксплуатацыю 158 тысяч квадратаў жытла. У пікавым 2014-м была 271 тысяча.

Увод у эксплуатацыю жытла ў Гомелі з 2012 па 2024 гады. Фота: скрыншот з сайта realt.by 

У пераводзе на колькасць насельніцтва Гомель летась меў па 0,31 м² новага жытла на аднаго жыхара, што амаль як у сталіцы.

Гродна

Летась у гэтым абласным цэнтры ўвялі ў эксплуатацыю амаль 240 тысяч квадратаў жытла. Найлепшымі за апошнія 10 гадоў былі 2013 і 2014 гады, калі ў Гродне здавалі па 276 тысяч метраў новабуду. 

Увод у эксплуатацыю жытла ў Гродне з 2012 па 2024 гады. Фота: скрыншот з сайта realt.by 

Найменшыя аб'ёмы ўводу жытла ў Гродне за гэты перыяд былі ў 2017-м — 172 тысячы метраў.

Летась, як і пазалетась, Гродна лідзіруе па колькасці новых метраў жытла на душу насельніцтва — 0,66 м² на чалавека.

Магілёў

У Магілёве летась здалі ў эксплуатацыю 150 тысяч метраў жытла. Гэта па 0,42 м² новага жытла на аднаго жыхара — столькі ж, колькі пабудавалі ў Віцебску.

Пікавым за апошнія 10 гадоў у Магілёве аказаўся 2018 год з паказчыкам 158 тысяч метраў.

Найменшыя аб'ёмы здачы жытла ў Магілёве за гэты перыяд былі ў 2019-м — 144 тысяч метраў жытла.

Захад vs Усход

Даныя Белстата па колькасці ўведзеных у эксплуатацыю метраў жытла выразна паказваюць, наколькі моцна адрозніваецца сітуацыя з будаўніцтвам у абласных цэнтрах на ўсходзе і захадзе краіны.

Калі за апошнія 10 гадоў у Гродне і Брэсце было ўведзена ў эксплуатацыю больш чым па 2,4 мільёна метраў жытла, то ў блізкіх па насельніцтве Віцебску і Магілёве — прыкладна па 1,5 мільёна метраў. 

Двухмільённую планку за дзесяць гадоў пераадолеў большы па насельніцтве Гомель. Калі супастаўляць з колькасцю жыхароў, то ў Гомелі сітуацыя з уводам новага жытла падобная да той, што ў Віцебску і Магілёве.

Каментары10

  • Фантазии о будущем Минска
    16.05.2025
    Минск надо сокращать. С двух миллионов до одного. Постепенно. Вновь ввести прописку. Новых домов не строить. Старые сносить. Строить в регионах. Переносить про предприятия из Минска туда. Минск сделать не индустриальным, а научным, административным, инновационным местом. Понаехам создать положение вынужденно уехам. Ведь кроме Минска страна то стоит полупустая.
  • Синий трактор
    16.05.2025
    Всё верно, ведь более-менее нормально жить в Беларуси можно только в Гродно, Бресте ну и естественно в Минске
  • Русская справка
    16.05.2025
    Эти цифры ни о чем. Лучше расскажите какой процент граждан Беларуси получили эти квадратные метры как нуждающиеся в жилье?

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць