Надвор'е22

Прыпяць упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў не выйшла з берагоў

Вадаёмы Беларусі гэтай вясной рэкордна абмялелі. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці не сфармавалася вясновае разводдзе. Прыпяць ужо паводзіць сябе не так, як звычайна — упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў вясной не выйшла з берагоў, піша «Медыя-Палессе».

Фота: Медыя-Палессе

Летняя засуха, сухая восень, бясснежная зіма і сціплая на ападкі вясна — усё гэта прывяло да маштабнага абмялення. У гаспадарцы вымушана перайшлі на зберагальны метад вырошчвання рыбы. Што гэта азначае? Аб’ём вады ў сажалках знізілі да крытычных 80%. Падключылі помпы, каб перакачваць ваду з самай ніжняй кропкі гаспадаркі, беручы на сябе дадатковыя выдаткі па электраэнергіі. Самая экстрэмальная мера — апусцелі чатыры сажалкі. Гэта быў адзіны шанец, каб да нармальнай адзнакі напоўніць суседнія вадаёмы.

Сёлета рэкі Брэсцкай вобласці пазбавіліся вясновага разводдзя — за зіму выпала толькі палова ад кліматычнай нормы ападкаў, вясновы сцёк чакаецца самым нізкім за апошнія 20 гадоў.

Асушанае Палессе ў тым ліку засталося без вады.

Водны крызіс закрануў рыбныя гаспадаркі краіны.

— Мы назіраем рэальную засуху, — тлумачыць загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дамянчык. — Засуха прывяла, напрыклад, да таго, што буйныя жывёлы аказаліся ў недахопе кармавой базы, таму яны наблізіліся да населеных пунктаў. Напрыклад, лісы, янотападобныя сабакі. З-за недахопу вільгаці гэты сезон будзе выпрабаваннем для нашай занаальнай прыроды.

Калі сухое надвор’е захаваецца, узроўні вады ў рэках дасягнуць мінімальных адзнак за ўсю гісторыю гідралагічных метэаназіранняў, прагназуюць эксперты.

Каментары2

  • Вот для чего нужно много резиденций!
    19.05.2025
    Если Лукашенко приедет в свою припятскую резиденцию, то... барин сам увидит, что плоха ситуация с осадками.
    И велит дать дождя!
  • Žvir
    19.05.2025
    Вот для чего нужно много резиденций!, usia sprava ū tym, što apadkaū chapaje, tym nia mienš, uzrovieņ vady nie adnaūliajecca. Daždžy lijuc, što durnyja. Mahčyma, nie prajšlo dastatkova času.

    A jašče mahčyma, što heta praz uzarvanuju Kachoūskuju HES... Vializnaje vadaschovišča znikla, a jano padtrymlivala ūzroviaņ heuntovaj vady na vializnaj adliehlasci uzdoūž Dniapra i prytokaū...

    Što skažuc` abaznanyja navukoūcy, jakich tut plojma... ?

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць