Свет77

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі падчас свайго візіту ў Бялград заявіла, што Сербія стаіць перад «стратэгічным, геастратэгічным» выбарам таго, «дзе яна хоча быць», піша Deutsche Welle.

Фота з інстаграма Каі Калас

«Еўрапейская будучыня Сербіі залежыць ад каштоўнасцяў, якія яна будзе адстойваць», — сказала Калас праз два тыдні пасля таго, як прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч праігнараваў папярэджанні Бруселя і наведаў 9 мая ваенны парад Перамогі ў Маскве.

Кіраўніца дыпламатыі ЕС выказала Вучычу сваю пазіцыю па гэтым пытанні. «Я сапраўды не разумею, чаму трэба стаяць побач з чалавекам, які вядзе гэтую жудасную вайну ва Украіне», — падкрэсліла Калас. Яна дадала, што прэзідэнт Сербіі ў адказ «выклаў сваю версію».

Па словах Калас, палітычнае кіраўніцтва Сербіі працягвае называць уступленне ў ЕС сваёй стратэгічнай мэтай. Аднак у Бруселі хочуць «убачыць дзеянні, якія дакажуць і падтрымаюць гэтыя словы», адзначыла яна.

«Рэформы — гэта тое, як Сербія будзе прасоўвацца па шляху ЕС. Няма кароткіх шляхоў да сяброўства. Рэальны прагрэс павінен быць дасягнуты тут, у Бялградзе».

У прыватнасці, Калас заклікала Сербію прыкласці сур’ёзныя намаганні для забеспячэння свабоды СМІ, барацьбы з карупцыяй і правядзення выбарчай рэформы. «Гэтыя рэформы прынясуць рэальную карысць грамадзянам і народу Сербіі, як таго патрабавалі сотні тысяч пратэстоўцаў у апошнія тыдні», — заявіла кіраўніца дыпламатыі ЕС.

Пасля Бялграда Кая Калас накіравалася ў Прышціну, сталіцу Косава, чыю абвешчаную ў 2008 годзе незалежнасць Сербія да гэтага часу не прызнае. У 2022 годзе Косава таксама афіцыйна папрасіла прыняць яго ў Еўрапейскі саюз.

Калас заявіла, што нармалізацыя адносін паміж Сербіяй і Косавам з’яўляецца «фундаментальнай» для іх еўрапейскай будучыні. Кіраўніца дыпламатыі ЕС паведаміла пра намер неўзабаве запрасіць прадстаўнікоў Бялграда і Прышціны ў Брусель, каб абмеркаваць «канкрэтныя крокі» да гэтага.

Каментары7

  • Дырк Шнобель
    23.05.2025
    Вугоршчына і Славакія ўжо зрабілі.
  • %
    23.05.2025
    Зараз пачаў чытаць кнігу Кларка "Самнамбулы" пра Першую сьвятовую вайну і яе прычыны. То кніга пачынаецца менавіта з расповяда пра Сэрбію. Ну то і так ведаў, што там усе вельмі складана, але зараз бачу, што насамрэч усе значна горш. Там такі кампот у галовах, там столькі супярэчнасьцяў, там і туды і сюды, і тым і тым. Яшчэ куды горш за нас. Але пры тым фанабэрастасьці і нацыянальнага імпэту - маскалі пазайздросьцяць
  • FF
    23.05.2025
    Вы жадаеце нармалізацыі стасункаў з Сербіяй, а пасля едзеце ў Косава? Прэмію Дарвіна, калі ласка

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць