Грамадства22

Whiskas запусціў падкаст з вядучымі-катамі

Вытворца корму для катоў Whiskas запусціў The Purrcast — падкаст для ўладальнікаў катоў, які «вядуць» каты. Пра гэта піша Campaign Brief.

Фота: Whiskas

Паводле даных Whiskas, 72% котак сёння жывуць у зумераў і міленіялаў. Найчасцей у такіх уладальнікаў няма досведу догляду за жывёламі.

Праект кампаніі разлічаны якраз на тых, хто толькі пачынае разбірацца, колькі ўвагі, ежы і гульняў патрэбна гадаванцу. Напрыклад, у выпусках распавядаюць, калі пераводзіць кацяня на корм для дарослых катоў, як пазнаёміць яго з іншым катом і што насамрэч азначае муркатанне.

Кантэнт падкаста складаюць на падставе самых частых пытанняў новых уладальнікаў — іх сабралі з пошукавых запытаў, абмеркаванняў у сацсетках і зваротаў у падтрымку ў Еўропе, Лацінскай Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Каментары2

  • галаперыдол
    29.05.2025
    Мілленіялы - гэта людзі якім зараз 30-35 гадоў. У некаторых ужо дзеці ў сярэдняй школе.
  • .
    29.05.2025
    Millenials (Generation Y) - год нараджэння 1981-1996. Ім зараз 28-44.
    Zoomers (Generation Z) - год нараджэння 1997-2012. Ім зараз 13-28.

    Па сутнасці, яны сцвярджаюць, што ў людзей ад 13 да 44 найчасцей няма досведу догляду за хатнімі жывёламі.
    Або перабольшванне дзеля рэкламы, або нешта перадана не так. Дарэчы, спасылкі на першакрыніцу ў артыкуле няма.

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне за рэкордную суму прадалі парваную футболку Марадоны

Беларусь сёлета была топавым рынкам збыту для многіх расійскіх прадуктаў. Што ў спісе?8

У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія2

У Старых Дарогах зладзілі навагодні прабег тэхнікі ВІДЭА4

Ікра, вугор і нарвежскі ласось. У Мінску адкрылася флагманская крама морапрадуктаў ФОТА11

«У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку». Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч хадзіў на рэдакцыйнае заданне11

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні13

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга4

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць