Свет

Пятая частка кантэнту, які YouTube прапануе новым карыстальнікам, створана штучным інтэлектам

Больш за 20% відэа, якія YouTube рэкамендуе новым карыстальнікам, — гэта нізкаякасны кантэнт, створаны штучным інтэлектам. Даход ад праглядаў такіх ролікаў складае каля 117 мільёнаў даляраў на год, паведамляе Guardian са спасылкай на даследаванне кампаніі Kapwing.

Скрыншот: SuperCatLeague/YouTube

Аналітыкі апыталі 15 тысяч самых папулярных YouTube-каналаў у свеце, у тым ліку 100 найлепшых у кожнай краіне, і выявілі, што 278 каналаў змяшчаюць толькі ШІ-кантэнт. Сумарна гэтыя каналы набралі больш за 63 мільярды праглядаў і 221 мільён падпісчыкаў.

У якасці эксперыменту даследчыкі стварылі новы канал і высветлілі, што з 500 першых рэкамендаваных відэа 104 былі нізкаякасным ШІ-кантэнтам.

Хоць YouTube увёў абмежаванні на «неаўтэнтычны кантэнт», у гэтым годзе амаль 10% каналаў, якія найхутчэй растуць, публікавалі відэа, створаныя ШІ.

Сярод самых папулярных ШІ-каналаў у свеце:

  • Bandar Apna Dost (Індыя) — 2,4 мільярды праглядаў, 4,25 мільёна даляраў даходу; паказвае прыгоды малпы і мускулістага персанажа.
  • Pouty Frenchie (Сінгапур) — 2 мільярды праглядаў, 4 мільёны даляраў; прыгоды французскага бульдога.
  • The AI World (Пакістан) — 1,3 мільярда праглядаў; паказвае прыродныя катастрофы ў Пакістане.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць