Ікра, вугор і нарвежскі ласось. У Мінску адкрылася флагманская крама морапрадуктаў ФОТА
Сетка «Чацвер» адкрыла флагманскую краму ў сталічнай Малінаўцы. Вітрыны выдзелены пад ахалоджаны нарвежскі ласось, смажаны вугор, розныя віды ікры, грабеньчыкі і сінія мідыі. З уласнай вытворчасці падаюць рыбныя пельмені, тэфтэлі і боршч з велізарным кавалкам сёмгі, піша Onliner.

Фішмаркет заняў частку плошчаў у ГЦ Green (былы «Віталюр») недалёка ад станцыі метро «Малінаўка».
Асноўная вітрына ломіцца ад чырвонай і чорнай ікры, у тым ліку адборнай — ад 20‑гадовых асятроў. Побач выкладзена чырвоная рыба — як салёная, так і вэнджаная.




З ёй суседнічае вітрына з ахалоджанай рыбай — сібасам, дарадай і фарэллю, якая прыляцела з Нарвегіі. Тут жа мясцовы эксклюзіў — галандскі селядзец «Мацье». Майстры «Чацвярга» яго самі чысцяць, разбіраюць і соляць.
Збоку выстраіліся халадзільнікі з замарожанай рыбай і морапрадуктамі. Тут «водзяцца» вялікія крэветкі, кальмары, васьміногі, грабеньчыкі ў ракавінках, сінія і чорныя мідыі. Ёсць таксама слайсы пад карпача, смажаны вугор, медальёны і стэйкі з тунца.
Асобная секцыя выдзелена пад рыбныя паўфабрыкаты: пельмені, палачкі, тэфтэлі з фарэлі, фішболы і мідыі ў марынадзе. Сярод супоў — том кха, том ям з морапрадуктамі і боршч з велізарным кавалкам фарэлі. З незвычайнага — філе мінтая пад сырам.







Цэны такія: ахалоджаны нарвежскі ласось — 49,9 рубля за кг, галандскі селядзец «Мацье» — 41,9, сінія мідыі — 26, кальмары — 25, грабеньчыкі — 35. Бляшанка ікры гарбушы абыдзецца на 48,5 рубля за 100 г. Супы з порцыямі на дваіх стартуюць ад 19,8 рубля, палачкі з мінтая — 12,9, а фішболы — 14,49.
У краме працуюць фішмонгеры. Іх можна папрасіць бясплатна пачысціць і разабраць рыбу. Ласось тут жа разрэжуць на філе або стэйкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ў ракушках -- ў ракАВІНКах,[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]
[Зрэдагавана]