Грамадства33

Махавік рэпрэсій у Беларусі не спыняецца — праваабаронцы падвялі вынікі году

Праваабаронцы падвялі вынікі крымінальнага пераследу ў Беларусі за 2025 год. Лічбы сведчаць, што ўлады працягваюць масава судзіць людзей за пратэсты і любую праяву нязгоды ў інтэрнэце, паведамляе «Вясна». 

За год па палітычных справах пакаралі мінімум 1254 чалавекі (гэта выпадкі, што сталі вядомыя праваабаронцам). Сярод іх 899 мужчын (72%) і 355 жанчын (28%), а таксама 45 чалавек пенсійнага веку: 27 жанчын і 18 мужчын. 

За што судзяць

Беларусаў усё яшчэ працягваюць масава судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту пяцігадовай даўніны. Гэта самая папулярная нагода для палітычных судоў — па «народным» 342 артыкуле ў 2025 годзе асудзілі як мінімум 643 чалавекі.

Таксама распаўсюджаныя дыфамацыйныя артыкулы, па якіх судзяць за каментары пра Лукашэнку, сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Так, за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК) асудзілі 151 чалавека. 

Не менш распаўсюджаныя — так званыя «экстрэмісцкія» артыкулы Крымінальнага кодэкса. За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4) асудзілі 274 чалавекі.

За «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзелу ім» (арт. 361-1) — 102 чалавекі.

За «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2) — 36 чалавек.

Таксама сёлета нямала асуджаных беларусаў за «заклікі да санкцый» (арт. 361) — 84 чалавекі.

У 2025 годзе актыўна выкарыстоўвалі «завочныя суды». Гэта калі чалавека, які з'ехаў з краіны, судзяць без яго прысутнасці. Такім чынам пакаралі 30 чалавек.

Як караюць?

Часцей прызначаюць «хатнюю хімію». Такі прысуд атрымалі 555 чалавек.

У калонію адправілі больш за 300 чалавек.

Каментары3

  • Морфеус
    29.12.2025
    Перевёрнутая страница по-лукашистски...(
  • логика Средних Веков
    29.12.2025
    Нужны рабы и заложники, для торговли с США на невольничьих рынках.
    Тем более, что санкции можно снять только через торговлю политзаключёнными.
    Раз США идут на такие торги и не выставляют никаких условии по прекращению репессии, не вводят новых санкции за репрессии населения, то, надо продолжать.
  • Краіна крывавых дажджоў
    29.12.2025
    Сотню выпусьцілі пасьля катаваньняў, тысячу трыста новых пасадзілі. Цяпер можна трохі калію прадаць, новых вязьніц дабудаваць і яшчэ пару дзясяткаў тысяч пасадзіць...напэўна так будзе пакуль усё насельніцтва не адфільтруюць каб давесьці да поўнай пакорнасьці перад канчатковым паглынаньнем рашкарэйхам і адпраўкаю на гарматнае мяса.

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць