У Беларусі з’явіўся незвычайны сувенір для падарожнікаў — пашпарт вандроўніка
У каталогу Onliner заўважылі незвычайны сувенір, які ацэняць аматары падарожжаў, — «Пашпарт вандроўніка па Беларусі». Гэта квэстбук, у якім сабрана больш за 50 беларускіх славутасцей, у тым ліку і незвычайных.

Знешне квэстбук выглядае як пашпарт, у камплекце ёсць паштоўка і два лісты налепак з надпісам «Быў, бачыў», якімі можна адзначаць месцы, дзе ўжо ўдалося пабываць.

На старонках «Пашпарта вандроўніка» можна знайсці 65 славутасцей Беларусі — кожная з іх адлюстравана ў выглядзе гравюры.

Галоўная фішка — сярод вядомых і папулярных месцаў сустракаюцца і незвычайныя, якія могуць стаць новым маршрутам для зацятых і дасведчаных падарожнікаў па краіне.
Каментары