Грамадства88

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita заявіла, што беларускія дэмакратычныя сілы адкрыты да канструктыўных кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Па яе словах, дэмакратычныя сілы гатовыя да перамоў з рэжымам, нават калі яны адбудуцца за зачыненымі дзвярыма.

«Мы заўсёды вітаемся з прадстаўнікамі рэжыму ў розных установах, напрыклад, у ААН або ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Яны рэагуюць на гэта па-рознаму — некаторыя адказваюць, некаторыя не. У Ватыкане наша дэлегацыя размаўляла з прадстаўнікамі рэжыму, але змест гэтай гутаркі застанецца ў сценах Святога Пасаду. Мы адкрытыя для дыялогу з рэжымам Лукашэнкі. Назапасілася шмат тэмаў для абмеркавання», — сказала яна.

Палітык лічыць, што Лукашэнка пры гэтым неабавязкова павінен знаходзіцца на такіх перамовах — ён можа даручыць іх ураду.

«Мы часта звяртаемся да [досведу] польскага Круглага стала, таму што ён для нас добры прыклад. Але рэжым гэтага не хоча. Яны хочуць нашай капітуляцыі — каб мы схілілі калені і добраахвотна пайшлі ў турмы. Гэтага не будзе. Лукашэнка ўжо цяпер мог бы пачаць перамовы, вызваліўшы 1200 палітычных зняволеных. Ён мог бы спыніць рэпрэсіі. Дастаткова не саджаць кожны дзень па некалькі чалавек у турмы».

Яна таксама адказала на пытанне польскага журналіста пра скандалы ў беларускай апазіцыі, у тым ліку аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. «Такое жыццё. Людзі аб'ядноўваюцца, але і сыходзяць». Ціханоўская не ведае, дзе знаходзіцца Мельнікава, і не захацела спекуляваць на гэту тэму.

Каментары8

  • пера мовы
    04.06.2025
    а што т.зв. дэмакратычныя сілы могуць прапанаваць рэжыму? ці рэжым мусіць ісці на саступкі ў аднабаковым парадку, нічога не атрымліваючы наўзамен?
  • Shlomo Hernandez
    04.06.2025
    яна з палітыкам прагне сустрэцца у́ ленінскім раёне
  • Nemo
    04.06.2025
    "У Ватыкане наша дэлегацыя размаўляла з прадстаўнікамі рэжыму, але змест гэтай гутаркі застанецца ў сценах Святога Пасаду." Сікрэты ў іх, глядзіця. Шэпчуцца.

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ7

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна3

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі3

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК1

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес88

Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ2

Японскі блогер, які ведае амаль усе мовы свету, сустрэў у Вене Надзею, якая загаварыла з ім па-беларуску ВІДЭА9

У Нацбанку расказалі, колькі беларусы набралі пазык у банкаў

У акупаваным Крыме паліва для простых людзей больш няма3

Ці абавязаныя кіроўцы чакаць пасажыраў, якія бягуць за грамадскім транспартам? «Мінсктранс» патлумачыў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ7

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць