Улада33

Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Расіі няма неадольных бар’ераў і рознагалоссяў

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Расіі Ігарам Шувалавым.

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Расіі Ігарам Шувалавым.

«У нас няма ніякай канфрантацыі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы адзін народ, а ў аднаго народа не можа быць неадольных рознагалоссяў». Ён таксама дадаў, што ў дзвюх краін няма ніякіх праблем у палітыцы, дыпламатыі, паколькі Беларусь і Расія на міжнароднай арэне выступаюць разам, як адзінае цэлае.

«Думаю, гэта неразбярыха па асобных пытаннях знікне, але хацелася б паскорыць працэс», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, якія б інсінуацыі не разгортваліся вакол праблем, што існуюць і існавалі заўсёды, нават у савецкі час, у нас хопіць рашучасці, каб рэалізаваць задачы, якія стаяць перад намі». «Я апошнім часам усё больш і больш назіраю за сітуацыяй у СМІ, нашых, расійскіх.

Нядаўна ўзняўся гвалт вакол сайтаў некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. У бліжэйшы час пасля экспертызы мы вас з імі азнаёмім, бо цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расіі.

І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду, абавязкова, вы можаце наогул «выпасці ў асадак», наколькі шкурную пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы. Факт адзін — хто ім грошы плаціць, на таго яны і працуюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што цяпер усё больш пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны, якая хоча сутыкнуць і разбурыць любыя двухбаковыя пачынанні. «Сёння любы крок у патрэбным напрамку пачынае тарпедавацца. Але я зыходжу з таго, што неадольных момантаў, бар’ераў у нашых адносінах няма», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы запрасіў Ігара Шувалава да адкрытай размовы: «Калі ў вас ёсць прэтэнзіі, то вы адкрыта мне выкажыце іх. Хацелася б пэўна і дакладна ведаць, каб вы сказалі: «Вось тут вы няправільна дзейнічаеце, вось гэта нам не падабаецца, а тут хацелі б атрымаць ад вас адказы на некаторыя пытанні». «Але калі не вырашыць праблемы, то трэба неяк зблізіць пазіцыі, каб мы ведалі, як дзейнічаць заўтра, каб нашы дзеянні не ўспрымаліся ў штыкі і

не казалі, што мы адвярнуліся ад Расіі», — сказаў беларускі лідэр.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь цяпер спрабуе дыверсіфікаваць свой экспарт, але пры гэтым асноўным эканамічным партнёрам па‑ранейшаму застаецца Расія.

«Нават калі Расія будзе выштурхоўваць нас са свайго рынку, мы ўсё роўна будзем змагацца за яго.

Навошта нам штучна пагаршаць сітуацыю? У той жа час мы будзем шукаць іншыя рынкі збыту прадукцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?1

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак9

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?1

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць