Свет33

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк

Фальшывую навіну адразу падхапілі рускаміраўцы кшталту Вольгі Бондаравай.

Пост у тэлеграм-канале «Абзац»

«Азербайджанскі суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр» — пост з такім гучным загалоўкам размясціў тэлеграм-канал расійскага выдання «Абзац» са 135 тысячамі падпісчыкамі. Прыводзяцца і займальныя падрабязнасці: мужчына памёр у выніку цяжкага ўдара ў раён грудзей і твару. Маўляў, хутчэй за ўсё, атрымаў капытамі ў твар.

Адкуль узялася фэйкавая інфармацыя? «Абзац» пазіцыянуе сябе як выданне, якое расказвае «актуальна, узважана, іранічна аб галоўных падзеях дня». Насамрэч яго публікацыі накіраваны на распаўсюд наратываў крамлёўскай прапаганды.

Пост аб амаральнай смерці суддзі суправаджаецца скрыншотам паведамлення рускамоўнай версіі азербайджанскага сайта oxu.az. Аднак усё не так проста.

Арыгінальная публікацыя

Інфармацыя аб смерці суддзі Шырзада Гусейнава насамрэч была апублікаваная — але 4 сакавіка 2017 года, а не 4 мая 2025 года, як падаецца на фальшывым скрыншоце.

Пры гэтым ніякай згадкі пра асла ў арыгінале няма. Выглядае, што расійскія журналісты з дапамогай няхітрых маніпуляцый «дапрацавалі» артыкул. Узнікае пытанне — з якой мэтай? Каб прыцягнуць увагу і сабраць дадатковыя прагляды? А магчыма, гэта была свядомая спроба паўплываць на ўспрыманне Азербайджана і яго грамадзян у негатыўным ключы.

У падтрымку гэтай думкі можна прывесці той факт, што навіну пачалі разносіць па інтэрнэце рускаміраўцы з усіх краін СНД кшталту Вольгі Бондаравай з наратывам «Мы не здзіўлены» і «Не дарма пра іх такое кажуць».

А так выглядае фэйкавы скрын, які суправаджае пост у тэлеграм-канале «Абзац». Як гаворыцца, знайдзіце пяць адрозненняў.

Каментары3

  • Нешта неясна
    06.06.2025
    Дык быу асёл i гвалт асла цi не
  • Што табе няясна
    06.06.2025
    усе адбылося па любвi.
  • Лол
    06.06.2025
    Бондарава распускае фэйкі пра суддзю, што згвалціў асла. Шрайбман распускае фэйкі, што саюзная дзяржава выгадная Беларусі і будзе існаваць пры вольнай Беларусі. Кесару кесарава, аслу аслінае.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць