Вайна11

Украінцы забілі расійскага палоннага, бо яго жонка не даслала голае фота? Здаецца, зноў фэйк

Некалькі дзён таму ў расійскіх СМІ і Z-блогераў прайшла публікацыя пра бесчалавечнае абыходжанне з расійскім палонным. На скрыншотах былі паказаны фрагменты перапіскі быццам бы ўкраінскіх ваенных з грамадзянскай жонкай 44-гадовага палоннага Аляксея Мотуза. Ад яе патрабавалі даслаць голыя здымкі, іначай бы яе мужа забілі. Яна не стала нічога адпраўляць. Тады жонцы даслалі здымкі рукі з адрэзанымі пальцамі, прастрэленай нагі, а таксама цела ваеннага пасля меркаванага забойства.

Аляксей Мотуз Алексей Мотуз Alexey Motuz
Фрагмент перапіскі невядомых з сужыцелькай Аляксея Мотуза. Фота: тэлеграм-канал ASTRA

Аўтары публікацый і Z-блогеры ў адзін голас асуджалі зверствы ўкраінцаў і дзівіліся гераічным паводзінам расійскага байца. Пры гэтым яны прыводзілі толькі перапіску і здымкі без спасылак на крыніцу інфармацыі.

Расійскае незалежнае выданне ASTRA здолела звязацца з маці Аляксея Мотуза. Жанчына пацвердзіла, што яе сын удзельнічаў ва ўварванні на Украіну ў якасці добраахвотніка. Маці распавяла, што ў ноч на 9 студзеня 2024 года грамадзянскай жонцы Аляксея Мотуза невядомыя напісалі ў тэлеграм з украінскага нумару.

Выданне звяртае ўвагу на тое, што нумар тэлефона не быў схаваны, хаця ў тэлеграм ёсць такая функцыя. У перапісцы жонцы прапаноўвалі адправіць свае інтымныя здымкі. У адваротным выпадку пагражалі, што яе мужа будуць павольна забіваць. З невядомымі камунікавалі як жонка, так і маці.

Па словах маці, Аляксей апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 5 студзеня. Тады ён паведаміў: «Мы пайшлі на штурм». Невядомыя напісалі праз тры дні пасля гэтага.

«Мы спрабавалі неяк разруліць сітуацыю, але не атрымалася. Я прасіла іх, каб не здзекаваліся з сына. У апошнім паведамленні яны скінулі яго застрэленага ў галаву, пасля гэтага перасталі выходзіць на сувязь», — цытуе ASTRA словы маці.

Па словах жанчыны, на фота сапраўды яе сын. Але ніякай афіцыйнай інфармацыі яна не мае. З ёй ніхто з камандзіраў не звязваўся. Жанчына спадзяецца, што гэта быў жарт.

У той жа час журналісты змаглі высветліць, што прынамсі адзін з дасланых здымкаў не з'яўляецца датычным гісторыі. Ён быў апублікаваны 21 студзеня 2022 года ва ўкраінскім выданні Depo.ua у нататцы «Закарпацкія дактары прышылі хлопцу адрэзаныя пальцы».

Нататка ў інтэрнэт-выданні DEPO.ua

У навіне было апублікавана фота рукі 16-гадовага ўкраінскага хлопца, які падчас работы з цыркулярнай пілой выпадкова адрэзаў сабе ўсе пяць пальцаў. Здымак украінскага выдання поўнасцю супадае з тым, якое было адпраўлена родным Аляксея.

ASTRA паспрабавала звязацца з кантактам, з якога маці і грамадзянскай жонцы пісалі невядомыя. Ні ў тэлеграме, ні па сотавай сувязі звязацца не ўдалося. Украінскія і расійскія афіцыйныя ведамствы пакуль не каментавалі сітуацыю.

Чытайце яшчэ:

Расійскі інжынер скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як ракета забіла ягоную бабулю ў Харкаве? Не, фэйк

МЗС Расіі выдала руку Зяленскага за руку вайскоўца з татуіроўкай «Бога няма»

У твітары завірусілася відэа электроннага бранзалета для дзяцей. Але гэта фэйк

Каментары1

  • Беларусь
    13.02.2024
    НН зачем вы тянете сюда эту чушь с фашистских z помоек..
    Пора уже взрослеть и самим формировать новости и наративы а не копипастить все и вся да еще от врага Беларуси.

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць