Грамадства33

У Варшаве пройдзе канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі

15 чэрвеня 2025 года ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя пра будучыню Беларусі ў кантэксце глабальных пераўтварэнняў — канферэнцыя Reshape 2025.

Мерапрыемства збярэ каля 150 прадстаўнікоў з розных сфер — грамадска-палітычнай, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі — каб абмеркаваць сучасны стан і перспектывы развіцця дэмакратычнай Беларусі.

Канферэнцыя пройдзе з 12:00 да 17:00 па адрасе Warsaw, ul. Nowogrodzka 84/86. Удзел бясплатны, аднак патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Арганізатары заклікаюць не прапусціць магчымасць «пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа стаць Беларусь у наступныя гады».

Больш падрабязна пра канферэнцыю — на старонках у Instagram і Telegram.

Каментары3

  • Праграма
    10.06.2025
    11:45 –12:00 РЭГІСТРАЦЫЯ: КАВА І ПРЫСМАКІ
    12:00-16:45 выступы выступоўцаў
    16:45 Развітальнае слова і фуршэт
  • Лепей бы марафон правялі
    10.06.2025
    Рускія марафон рыхтуюць для сваіх палітвязняў, а нашая апазіцыя гранты спускае на каву і прысмакі
  • Чытач
    10.06.2025
    Ну што, зноў нейкая Бабінцава ці іншыя абруселыя будуць казаць, што "Расія нам не враг" ці нешта падобнае?

Цяпер чытаюць

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі10

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі

У Мінску разбураюць мурал на Машэрава, які летась «рэстаўравалі»1

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі80

У лесе пад Светлагорскам выратавалі сабаку, закапанага жыўцом8

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення6

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне13

Карупцыйная справа на Мазырскім НПЗ. Што вядома?

Расіяне выразалі на целе ўкраінскага палоннага словы «Слава Расіі»9

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі10

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць