Актрыса і спявачка Ганна Хітрык паведаміла ў сваім фэйсбуку, што рак вярнуўся, і яна вымушана адмяніць спектаклі і павінна прайсці лячэнне.

«Вельмі не люблю нешта адмяняць і думаць, як жа гэта зрабіць прыгожа. «Па тэхнічных прычынах», «Па незалежных ад нас абставінах»… Карацей, рак вярнуўся. Будзе аперацыя, аднаўленне і лячэнне. Мне страшна, канечне, але гэта ўсё часова. Некаторыя спектаклі адменяцца, канцэрт мы перанясём на ліпень (затое потым як жа сыграем!!!). Усё будзе добра! У гэта і будзем верыць!!!», — напісала яна ў сваім фэйсбуку.
Ганна Хітрык была ў Беларусі актрысай Купалаўскага тэатра і салісткай гурта S°unduk. У 2017 годзе яна разам з мужам з’ехала з Беларусі ў Ізраіль дзеля лепшых умоў для сына Сцёпы, у якога дыягнаставалі аўтызм. У Ізраілі, дзе яна з сям’ёй уладкавала жыццё, Ганна працягнула і граць, і спяваць. Але хутка выявіла, што мае сур’ёзную стадыю анкалогіі, з якой таксама давялося выбірацца. У Ізраілі яна заснавала тэатр «Дом чорнай савы».
Каментары
https://m.youtube.com/watch?v=03oCqiYHg14
Песня проста магічная, светлая і натхняльная.