Грамадства

Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі

На каталіцкіх могілках каля санктуарыя ў Гудагаі ў Астравецкім раёне выявілі знікненне некалькіх металічных крыжоў, піша Katolik.life.

Пра знікненне крыжоў 9 чэрвеня паведаміла парафія і запрасіла мясцовых вернікаў наведаць магілы сваіх блізкіх, каб пераканацца ў іх захаванасці:

«Калі выявіце адсутнасць крыжа або іншыя змены, ці валодаеце важнай інфармацыяй, неадкладна паведаміце ў міліцыю».

У парафіі заклікалі разам паклапаціцца пра захаванне святасці могілак і ўшанаванне памяці продкаў:

«Молімся, каб Божая ласка напоўніла нашы сэрцы спакоем і сілай для захавання святых месцаў нашай супольнасці».

@nashaniva На каталіцкіх могілках у Гудагаі ў Астравецкім раёне зніклі металічныя крыжы #беларусь #гудагай #островец #нашаніва #беларусы #мова #беларускаямова #гродна ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Міліцыя рэгіёна пакуль нічога не паведамляла пра здарэнне, але, верагодна, крыжы скралі «металісты». 

Гэта з'ява, на жаль, распаўсюджаная — падобным вандалізмам займаюцца людзі, якія адломваюць крыжы з помнікаў і здаюць іх за грошы як каляровы метал.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант10

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант10

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць