Свет22

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду

Хар'юскі павятовы суд у сераду, 11 чэрвеня, прысудзіў жыхарку Таліна Святлану Бурцаву да шасці гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду і парушэнне міжнародных санкцый, піша ERR.

Суд устанавіў, што Святлана Бурцава на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічала з расійскім дзяржаўным агенцтвам РІА «Расія сегодня».

У межах гэтага супрацоўніцтва Бурцава пісала артыкулы і прадастаўляла фота матэрыялы для выданняў Baltnews і РІА, тым самым, як падкрэслівала абвінавачанне, забяспечвала суб'екту санкцый доступ да эканамічных рэсурсаў, што забаронена рэгламентам Рады ЕС ад 17 сакавіка 2014 года.

Таксама, паводле версіі следства, Бурцава падтрымлівала кантакты з Раманам Рамачовым — афіцэрам запасу ФСБ і кіраўніком прыватнай разведвальнай кампаніі R-Techno, якая, па сцвярджэнні пракуратуры, займаецца інфармацыйна-псіхалагічнымі аперацыямі ў інтарэсах РФ. У межах гэтага супрацоўніцтва была напісана і выдадзена кніга «Гібрыдная вайна за мір», якую суд прызнаў прапагандысцкай і накіраванай на падрыў даверу да ўлады Эстоніі і дэстабілізацыю грамадства.

Пры вынясенні прысуду суд палічыў, што парушэнне санкцый доўжылася некалькі гадоў і здзяйснялася наўмысна. Хаця колькасць апублікаваных матэрыялаў была адносна невялікай, сам факт супрацоўніцтва са СМІ, звязанымі з Кісялёвым, быў расцэнены як значны. Улічваючы сярэднюю ступень віны і адсутнасць абцяжарваючых або змякчальных абставінаў, суд прызнаў пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі па дадзеным артыкуле справядлівым.

Дзяржаўную здраду Бурцава, на думку суда, таксама здзейсніла наўмысна, аднак уплыў яе дзеянняў быў абмежаваным. Улічваючы, што гэта першае прыцягненне яе да крымінальнай адказнасці і што дзеянне абмяжоўваецца адной кнігай, суд палічыў справядлівым запрошанае пракуратурай пакаранне — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Святлана Бурцава мае права падаць апеляцыю на працягу 30 дзён у Талінскі акруговы суд.

Раней Бурцава працавала журналістам інтэрнэт-выдання Sputnik Eesti, якое спыніла сваю дзейнасць у Эстоніі ў 2019 годзе з-за санкцый. З 2023 года яна з'яўляецца сябрам партыі Koos, адзін з лідараў якой — Айва Пятэрсан — знаходзіцца пад судом па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.

Каментары2

  • дэкаланізацыя адзінае выйсце
    11.06.2025
    імперыя не зменіцца, дэкаланізацыя адзінае выйсце, нават дзеля вас Маскавітаў дэкаланізацыя адзінае выйсце!

    вікі : Спроба дзяржаўнага перавароту ў Эстоніі 1 снежня 1924 года была няўдалай спробай, праведзенай Камінтэрнам, арганізаванай Камуністычнай партыяй Эстоніі і бальшавікамі, якія пераважна былі інфільтраваны з Маскоўскай імперыі . З 279 актыўна ўдзельнічаючых пракамуністычных тэрарыстаў 125 былі забітыя ў баі, пасля чаго больш за 500 чалавек былі арыштаваныя. Эстонскія ўрадавыя сілы страцілі 26 чалавек.
  • А+
    11.06.2025
    Правильное решение. Это в 2 раза меньше чем в РБ за подобное. И может появится шанс уменьшить влияние русского мира в будущем. За мир во всём мире!

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару7

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь10

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна16

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць