Аўто77

Беларусы ў 2025‑м яшчэ актыўней куплялі новыя машыны. Ці ўдалося пабіць абсалютны рэкорд і якія маркі ў топе?

Паглядзелі, як рынак новых аўто перажыў 2025 год і якія машыны часцей за ўсё купляюць беларусы ў салонах.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Наша Ніва» падлічыла гадавыя лічбы на падставе штомесячных справаздач Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА). Яны змяшчаюць звесткі за ўвесь 2025 год за выключэннем лістапада.

Так, за 9 месяцаў мінулага года афіцыйныя дылеры прадалі 37,1 тысячы новых аўтамабіляў. У кастрычніку рэалізавалі 5000, а ў снежні — 5700 аўто. Абапіраючыся на гэтыя звесткі і лічбы за мінулы год, можна меркаваць, што ў лістападзе продажы таксама былі ў раёне 5000 новых легкавых аўто за месяц.

Атрымліваецца, што за ўвесь 2025 год афіцыйныя дылеры прадалі каля 53 000 новых легкавікоў.

Для параўнання: за 2024 год у Беларусі афіцыйнымі дылерамі было прададзена 49 636 новых легкавікоў. Такім чынам, гадавы прырост летась склаў каля 7%. 

Калі дадаць да 53 тысяч новых легкавікоў 6,7% на лёгкі камерцыйны транспарт (такі адсотак быў летась), то агулам афіцыйныя дылеры мінулага года прадалі каля 56 500 новых аўто разам з лёгкім камерцыйным транспартам. У 2024‑м было 53 178 штук.

З гэтага вынікае, што лепш, чым летась, беларускія афіцыйныя дылеры адчувалі сябе толькі ў рэкордным 2019 годзе, калі ў Беларусі было прададзена 64 504 новыя аўто з улікам лёгкага камерцыйнага транспарту.

Агулам топ продажаў новых аўто афіцыяльнымі дылерамі па гадах выглядае так:

1‑е месца — 2019 год

2‑е месца — 2025 год 

3‑е месца — 2024 год.

Найгоршым быў 2022 год, калі праз санкцыі і зыход сусветных аўтавытворцаў з Расіі продажы ў афіцыйных дылераў упалі з 46 837 у 2021‑м да 17 234 аўто ў 2022-м.

Продажы новых аўто ў 2014‑2020 гадах. Фота і даныя: БАА

Якія аўто карыстаюцца найбольшым попытам?

Больш за палова продажаў — кітайска-беларускія Geely/Belgee. Самая папулярная мадэль у беларусаў — Belgee X50 (былы Geely Coolray), на яе прыходзіцца каля 40% продажаў аўто маркі Geely/Belgee. На другім месцы па папулярнасці ідзе расійская Lada.

Каментары7

  • Виктория
    14.01.2026
    Приобретайте Geely! Мировые учёные доказали, что это самые экологичные автомобили - 90% разлагаются в течении года)))
  • TYURE
    14.01.2026
    Покупали в кредит? Нету у народа денег.
  • Вам все равно что пишут в статье?
    14.01.2026
    @у@ Ци, А вы статью читали? О каком спаде в 2025 году вы говорите, если в 2025 году был рост?

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках2

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць