Свет22

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку

У Маскве ў сваім прыватным доме знойдзены мёртвым 50‑гадовы Аляксей Скляр, які раней займаў пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Расіі. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дзверы ў дом былі адчыненыя, а цела былога чыноўніка ляжала каля парога.

Як паведамляе ТАСС, асноўнай версіяй здарэння праваахоўнікі лічаць суіцыд.

Перад смерцю Скляр даслаў сябрам развітальнае паведамленне, у якім абвінаваціў сваю жонку ў тым, што адбылося.

Паводле звестак «Базы», загінулы чыноўнік жанаты другі раз. Яго абранніцай стала 33‑гадовая Аліна М. Паведамляецца, што пасля сыходу з урада ў 2022 годзе ў былога чыноўніка ўзніклі фінансавыя цяжкасці, якія сталі прычынай канфліктаў у сям'і. Пасля адной са сварак жонка Скляра з'ехала за мяжу.

Аляксей Скляр працаваў у міністэрстве з 2018 па 2022 год. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ён не займаў публічных пасад і вёў закрыты лад жыцця.

Каментары2

  • циник
    15.01.2026
    Не женись, будешь живой
  • Цікавостка
    15.01.2026
    Стары чынуша набыў маладую жонку. Скончыліся грошы - скончылася "каханне".

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць