Грамадства55

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць

У снежні 2025 года ва ўзросце 90 гадоў памёр Юрый Зуеў — мастак і скульптар, які з 1980 года жыў і працаваў у Віцебску. Ён быў членам Саюза мастакоў СССР (з 1986 года) і Беларускага саюза мастакоў (з 1987 года), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Юрый Зуеў

З 1980 па 1986 год Юрый Зуеў быў галоўным архітэктарам Віцебска.

Ягоныя творы можна было пабачыць не толькі на выставах, але і ў гарадской прасторы Віцебска — напрыклад, манументальнае пано на Маскоўскім праспекце.

Сграфіта «Мір таму, хто ўваходзіць» работы Юрыя Зуева на будынку фабрыкі «Віцяблянка» ў Віцебску. Фота: instagram.com/moments_of_monumental

Цяпер у сацыяльных сетках узнікла занепакоенасць наконт захавання яго спадчыны. Карціны, скульптуры і эскізы мастака захоўваліся ў майстэрні, якую, паводле аўтараў публікацый, просяць вызваліць.

Дачка мастака Наталля звяртаецца ў гарадскія структуры ў пошуках месца для захавання работ і тым самым ратавання спадчыны бацькі, аднак пакуль безвынікова.

Каментары5

  • Офіс
    14.01.2026
    Пытанне , Калі ласка, мы гатовыя заангажавацца і грошы перадаць для захавання спадчыны. З адной умовай - вы будзеце ўсім гэтым займацца непасрэдна ў Беларусі і адпаведна прымеце на сваю асобу ўсе рызыкі. Наперад?
  • 453543
    14.01.2026
    Пытанне , А што, Цiханоуская, ТУТ у нас у краiне, цяпер адказвае за кожнага пенсiянера, кожнага няймучага, кожнага iнвалiда i г.д.? З якой такой нагоды яна цяпер за усiх тут пакрыуджаных у адказе? Лiчу што не трэба на яе усiх сабак вешаць.
  • зязюля
    14.01.2026
    Пытанне ,
    а як вы гэта ўяўляеце?хто ў дыктатуры дасць ім гэта зрабіць,тым болей ад іх уласнага імені, нават калі яны захацелі б?
    можа ,Саюзу мастакоў задаць гэта пытанне?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры28

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць