Грамадства1010

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча

Праз месяц пасля таго, як у каталіцкай парафіі ў Жупранах Ашмянскага раёна новым пробашчам стаў ксёндз Артур Ляшнеўскі, можна гаварыць пра першыя плады яго дзейнасці. Адзін з вернікаў заўважыў, што нездарма ў сцяну гэтага касцёла ўмураваны партрэт Францішка Багушэвіча, піша Katolik.life.

«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці

Раней вернікі Смаргоні, дзе да гэтага служыў святар, звярталіся з адкрытым лістом і выказвалі сваю заклапочанасць тым, што маладога энергічнага ксяндза адправілі служыць з горада ў вёску, дзе амаль няма дзяцей і моладзі.

Аказалася, гэта не так — на здымках з Жупранаў можна заўважыць і дзяцей, і моладзь. Пры новым пробашчу з'явіўся паблік парафіі ў Instagram, дзякуючы якому можна сачыць за дзейнасцю святара: ён выкладае відэа з імшы, пазнавальныя і вясёлыя ролікі.

Яшчэ адно новаўвядзенне стала нечаканасцю для парафіянаў. Пра яго расказаў у Threads адзін з вернікаў.

«Ксёндз вядзе службы на беларускай мове. Не ўпэўнены, ці быў за 150 гадоў гісторыі гэтай святыні беларускамоўны пробашч. На маёй памяці дык дакладна не», — напісаў карыстальнік сацсеткі.

Ён дадаў:

«На тэлевізары паказваюць сцэнар імшы па-беларуску. Для мясцовых вернікаў гэта нязвыкла, польская імша ад зубоў адскоквае, а беларуская гучыць незвычайна іншапланетна ў гэтым асяроддзі. Але мне спадабалася. Ксёндз шчыры, адкрыты, усміхаецца».

Аўтар заўважыў, што ў сцяну гэтага касцёла ўмураваны партрэт Францішка Багушэвіча, які «загадваў нам не пакідаць мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі — цудоўна, што ён зараз будзе яе чуць рэгулярна».

Каментары10

  • ксёндз маладзец
    12.01.2026
    Гарадзенскія "палякі" паціху здаюць пазіцыі. Беларусь вяртаецца
  • Vavan
    12.01.2026
    ксёндз маладзец, Беларусь возвращается домой. К истинной вере. К истинной религии. И это первый шажочек в нужном направлении. В России уже на русском молятся т.н. католики. У нас пока ещё только робкие попытки во время проповеди. Потом возродить унию для заблудших. И глядишь лет через надцать, благодаря умному пастырю, вернутся белые русские в лоно родной церкви.
  • Ромчык
    12.01.2026
    ксёндз маладзец, ты хотел сказать "приходит" или "наступает"????

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць