Эканоміка4242

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Некалькі дзён таму міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што ў Літве, Латвіі і Эстоніі назіраецца поўны заняпад: развалілася эканоміка, горшае дэмаграфія, інфраструктура дэградуе. Высветлілі, ці сапраўды ўсё так дрэнна.

Вільня. Фота: Pavel Tochinsky / Getty Images 

Калі звярнуцца да адкрытых лічбаў Еўрастата, Белстата і Сусветнага банка, высвятляецца, што карціна зусім не такая.

Дэмаграфія: у Літве і Эстоніі рост, у Беларусі і Латвіі правал 

Усе 90-я і 2000-я краіны Балтыі гублялі насельніцтва — праз эміграцыю (спачатку савецкіх мігрантаў, а пасля — праз адкрытыя межы ЕС) і перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю. Але апошнія гады адбылося істотнае змяненне.

Літва з 2019 года мае станоўчы міграцыйны баланс: у краіну пачало ўязджаць больш людзей, чым выязджаць. З гэтага ж года пачала расці агульная колькасць насельніцтва.

Эстонія выйшла на дадатнае сальда міграцыі яшчэ раней — з 2015 года, і з таго часу дэмаграфія там стабільная. У 2024 годзе дадатны баланс склаў 1374 чалавека.

Латвія дасягнула дадатнага балансу ў 2022 годзе — з-за прыёму ўкраінскіх уцекачоў. Аднак баланс у наступных гадах быў адмоўны. У 2024 годзе — мінус 4610

У Беларусі міграцыйны баланс быў дадатным да 2019 года. Але з 2020 года адбываецца масавы адток грамадзян — асабліва моладзі і спецыялістаў. Праўда, афіцыйная статыстыка гэтыя лічбы хавае.

На сайце Белстата можна знайсці даныя за кожны год па 2019 (плюс 13870 чалавек) уключна. Затым — правал на чатыры гады. Новыя звесткі прыведзены толькі за 2024 год. Адметна, што паказчык 2024 года (плюс 9488) Беларусі значна ніжэйшы, чым у суседняй Літве (плюс 23140).

Які заробак?

У 2024 годзе сярэдні заробак у намінальным выражэнні (да падаткаў) склаў: у Літве каля 2330 еўра ў месяц, Латвіі — 1685 еўра, Эстоніі — 1981 еўра. 

Пасля выліку падаткаў гэтыя сумы складалі — у Літве — 1407 еўра, Латвіі — 1221, Эстоніі — 1450.

У Беларусі сярэдні налічаны заробак за 2024 год склаў амаль 2272 рублёў, гэта прыблізна 630 еўра.

Калі адняць падаткі і адлічэнні, то ён складзе прыкладна 1950 рублёў ці 542 еўра.

Які парытэт купчай здольнасці

Але просты перавод у еўра не адлюстроўвае рэальны ўзровень жыцця. У розных краінах розныя цэны на ежу, камуналку, медыцыну. Каб параўноўваць аб’ектыўна, эканамісты выкарыстоўваюць паняцце парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ, англ. PPP — purchasing power parity) — гэта значыць, колькі тавараў і паслуг чалавек можа набыць у сваёй краіне за сваю зарплату.

Індэкс купчай здольнасці выражаецца ў так званых «міжнародных далярах» (Int$) — умоўнай валюце, якая паказвае, колькі вы можаце сабе дазволіць на свае грошы, калі б цэны ва ўсім свеце былі як у ЗША.

Паводле Сусветнага банка, ППЗ у Беларусі на 2023 быў 0,77. Такім чынам сярэдні заробак у 1950 рублёў за 2024 год у міжнародных далярах склаў 2532 (1950 ÷ 0,77 = 2532 Int$.) Гэта значыць, на беларускую зарплату мы маглі сабе дазволіць прыкладна тое ж, што амерыканец на 2532 даляры.

Такім чынам, жыхар Беларусі выглядае трохі багацейшым за жыхара Эстоніі і Латвіі, але адстае ад жыхара Літвы.

ВУП на душу насельніцтва

Гэта яшчэ адзін паказчык, які адлюстроўвае эканамічны ўзровень — колькі прадукцыі (грошай, дабаўленай вартасці) прыпадае на аднаго жыхара.

ВУП Беларусі на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці па інфармацыі сайта Worldeconomics.com у 2024 годзе склаў 29 147 Int$.

У краінах Балтыі па інфармацыі таго ж сайта ВУП на душу насельніцтва па ППЗ склаў: у Латвіі — 38640 Int$, Літве — 47581 Int$, Эстоніі — 41826 Int$.

Як бачым, па гэтым паказчыку Беларусь значна адстае ад усіх краін Балтыі.

Такім чынам, краіны Балтыі зусім не ў заняпадзе. Яны дэманструюць стабільны рост эканомікі, павелічэнне заробкаў і змяненне дэмаграфічных тэндэнцый (у Літве і Эстоніі), якія раней сапраўды былі негатыўнымі.

Каментары42

  • Які шэф, такі міністар
    12.06.2025
    Максім, ты навошта хлусіш? Заняпад у твайго шэфа ў галаве
  • Язэп
    12.06.2025
    "Паводле Сусветнага банка, ППЗ у Беларусі на 2023 быў 0,77. Такім чынам сярэдні заробак у 1950 рублёў за 2024 год у міжнародных далярах склаў 2532 (1950 ÷ 0,77 = 2532 Int$.) Гэта значыць, на беларускую зарплату мы маглі сабе дазволіць прыкладна тое ж, што амерыканец на 2532 даляры."



    Что за бред? Нужно перевести BYN в доллары и после этого умножать на PPP.
  • Імя
    12.06.2025
    Латвіі вельмі не пашанцавала: Масква паспела насяліць краіну вялікай колькасцю рускамірных. Ледзь не 40 адсоткаў было адразу пасля саўка.

    Зрэшты, у параўнанні з намі, дзе нават карэннае насельніцтва зманкуртаванае, ім няма на што скардзіцца.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Кіт Келаг расказаў пра вяртанне Расіі ў «Лігу Нацый» і параўнаў Зяленскага з Лінкальнам5

У Магілёве злавілі п'янага маршрутчыка, які вёз пасажыраў

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі1

«Дзве Казы» ці нешта іншае? 300 гадоў таму ў Навагрудку была вуліца з інтрыгоўнай назвай1

Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў19

Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»134

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі6

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах28

Відэа пра «ахвяраванні» на прыпынкі ў Крычаве выдалілі, але збор грошай працягваюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць