За пару хвілін патэлефанаваў і спытаў, дзе сродак для мыцця. У Баранавічах мужчына зваліўся з 8-га паверха, мыючы акно
Няшчасны выпадак адбыўся 12 чэрвеня на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, піша выданне «Наш край».

Ілюстрацыйнае фота
Літаральна за некалькі хвілін да трагедыі 65-гадовы мужчына тэлефанаваў жонцы і пытаўся, дзе ў іх дома захоўваецца сродак для мыцця вокнаў, хацеў адмыць запэцканае птушкамі шкло.
Папярэдне ўстаноўлена, што падчас працы мужчына выпадкова паслізнуўся і ўпаў уніз.
Прахожыя выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі дапамагчы не змаглі. Ад атрыманых пры падзенні траўмаў ён памёр.
Каментары