Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода
Сярод выкладчыкаў — выдатныя беларускія навукоўцы і інтэлектуалы. Праграма ўключае вывучэнне Digital History, штучнага інтэлекту і Big Data для аналізу крыніц, што адкрывае перад выпускнікамі шырокія кар’ерныя перспектывы. І атмасфера поўнай акадэмічнай свабоды.

Чаму варта выбраць праграму «Гісторыя» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта?
- Міжнароднае акадэмічнае асяроддзе — навучанне праходзіць у мультыкультурным адукацыйным асяроддзі, што спрыяе развіццю глабальнага мыслення.
- Унікальны навучальны план з практычнай накіраванасцю — праграма спалучае тэарэтычнае вывучэнне гісторыі з практычнымі даследаваннямі, працай з архівамі, крыніцамі і лічбавымі тэхналогіямі.
- Глабальныя перспектывы — студэнты атрымліваюць магчымасць навучацца ў вядучых спецыялістаў, праходзіць сумесныя курсы з універсітэтамі Еўропы і ЗША, уключаючы Бард-каледж, Прынстанскі ўніверсітэт, Інстытут гісторыі Літвы, а таксама ўдзельнічаць у акадэмічных абменах Erasmus+ і OSUN, што значна пашырае іх прафесійныя гарызонты.
- Развіццё крытычнага мыслення і даследчых кампетэнцый — студэнты вучацца аналізаваць, аргументаваць і прэзентаваць вынікі.
- Падрыхтоўка да навуковай і прафесійнай кар’еры.
- Паступовая моўная адаптацыя і асваенне моў — навучанне пачынаецца на беларускай мове з інтэнсіўным вывучэннем англійскай. Студэнты могуць фармаваць індывідуальную адукацыйную траекторыю, уключаючы вывучэнне нямецкай, літоўскай і польскай моў.
Задумка адкрыцця такой праграмы з’явілася ў шэрагу аднадумцаў, апантаных гістарычнымі даследаваннямі людзей, з’явілася магчымасць адкрыць гістарычны факультэт сваёй мары. Галоўнае ў любым універсітэце і ў навучанні ў прынцыпе — гэта выкладчыкі. На праграме па гісторыі ЕГУ працуюць толькі апантаныя сваёй справай людзі. Разам знайшлі цудоўных замежных партнёраў.
Кар’ерныя перспектывы з дыпломам па спецыяльнасці «Гісторыя» ЕГУ
Выпускнікі праграмы «Гісторыя» атрымліваюць глыбокія веды ў галіне гістарычных даследаванняў, аналізу крыніц і крытычнага мыслення, што робіць іх запатрабаванымі спецыялістамі ў акадэмічным асяроддзі, культуры, медыя і сферы публічнай гісторыі.
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- Даследчыкам, навукоўцам — удзел у навуковых праектах, правядзенне гістарычных даследаванняў.
- Гістарычным кансультантам у ІТ, кіно і відэагульнях — стварэнне дакладнага гістарычнага кантэнту.
- Спецыялістам па Digital History — прымяненне лічбавых тэхналогій, Big Data і штучнага інтэлекту для аналізу даных.
- Журналістам, медыяпрадзюсарам — праца ў СМІ, у тым ліку і менеджарская.
- Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў магістратурах Еўропы і ЗША па напрамках гісторыі, культурнай спадчыны, публічнай гісторыі і Digital History.
- Экспертам па публічнай гісторыі — аналіз гістарычнай палітыкі, удзел у дыскусіях і праектах па захаванні спадчыны.
- Супрацоўнікам архіваў, музеяў, бібліятэк — даследчая праца, стварэнне выстаў і адукацыйных праграм.
- Распрацоўшчыкам гістарычных турыстычных праграм — стварэнне маршрутаў, экскурсій і адукацыйных праектаў.
- Экспертам па гісторыі бізнесу і карпаратыўнай гісторыі — аналіз даных.
Умовы паступлення на праграму «Гісторыя»
Залічэнне на праграму «Гісторыя» ажыццяўляецца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя.
- Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
- Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
Увесь працэс — анлайн
Асноўная зручнасць — усе дакументы можна падаць дыстанцыйна. Каб стаць студэнтам, не трэба ехаць у Літву, таму віза на этапе паступлення не патрабуецца. Пасля залічэння ўніверсітэт сам дапамагае студэнтам з атрыманнем візы, а пасля і віду на жыхарства ў Літве.
Апастыль на дакументы таксама не патрэбны — дастаткова сканаў атэстата і вынікаў ЦТ.
Прыём анкет працягнецца да 27 ліпеня, але ва ўніверсітэце заклікаюць не цягнуць — чым раней вы падасцё дакументы, тым хутчэй атрымаеце адказ.
Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Міжнародныя абмены ў ЕГУ
- ЕГУ інтэграваны ў еўрапейскую адукацыйную прастору, таму тут не проста працуе праграма абменаў Erasmus, а нават вельмі рэкамендуецца карыстацца яе магчымасцямі, як выкладчыкам, так і студэнтам. І сюды ўвесь час прыязджаюць студэнты і выкладчыкі з іншых краін.
- Акрамя навучання па абмене ў іншых еўрапейскіх краінах, некалькі студэнтаў ЕГУ вучыліся па паўгода ў Бард-каледжы ў ЗША, у Японіі. Можна паехаць за мяжу і на практыку, стажыроўку.
- У ЕГУ таксама праходзіць значная колькасць навуковых мрапрыемстваў, куды запрашаюцца спецыялісты са ўсяго свету, студэнты ЕГУ тут маюць магчымасць камунікаваць з імі.
- У ЕГУ заўсёды ёсць тыя, хто прыехаў па стыпендыях даследчыцкіх грантах, яны чытаюць адкрытыя лекцыі, праводзяць заняткі для студэнтаў. Акрамя таго, шмат хто з выкладчыкаў — а гэта найлепшыя беларускія навукоўцы — падключаюць студэнтаў да сваіх навуковых праектаў і мерапрыемстваў. Скажам, пару тыдняў таму гісторыкі мелі магчымасць паслухаць лекцыю і задаць свае пытанні вядомаму гісторыку Кейт Браўн з Мічыганскага тэхналагічнага інстытута.
- Вялікая складовая практычных заняткаў — выязныя курсы ва ўстановы-партнёры (Гданьск, палявая практыка на Падляшшы) і правядзенне семінараў і даследаванняў тут (Вільня — архівы і бібліятэкі, дый сам горад). Сумесныя курсы з партнёрскімі ўстановамі (Сусветная гісторыя — Прынстанскі універсітэт), курсы OSUN.
- Студэнты, з якімі вы будзеце камунікаваць падчас заняткаў, не толькі паходзяць з розных краін, але і маюць розны бэкграўнд, іншую, чым у вас, оптыку. Вы будзеце не толькі вывучаць сусветную гісторыю, але і спазнаваць іншыя краіны і культуры.
- Студэнты ЕГУ ездзяць у Парыж, Фларэнцыю, Афіны, Аснабрук і г.д.
- Два першыя гады — навучанне на беларускай мове з вывучэннем ангельскай, з 3-га курса — на ангельскай мове і дадаецца вывучэнне акадэмічнай ангельскай мовы, з тым, каб выпускнікі маглі не толькі ехаць па праграмах абмену Erasmus ці OSUN Network (Bard College ЗША), але і мелі годную мову для паступлення ў магістратуры Еўропы і ЗША.
Кім я буду, калі скончу «Гісторыю» ЕГУ?
У прынцыпе, ЕГУ ставіць сабе за мэту падрыхтоўку выпускнікоў якія ўмеюць адаптавацца да зменлівых патрэбаў рынку працы. Вы атрымаеце выдатную гуманітарную адукацыю. Будзеце ведаць розныя мовы, будзеце ўмець збіраць і аналізаваць матэрыял, арыентавацца ў сучасным свеце і навуцы, будзеце мець вопыт міжнароднай камунікацыі.
З такім багажом вы будзеце запатрабаваныя на рынку працы і будзеце мець магчымасць працаваць у вялікім коле бізнэсу, навукі, арганізацый і структур.
Больш падрабязна глядзі тут:
Каментары