Грамадства11

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць

Праваабарончы цэнтр «Вясна» 11 чэрвеня расказаў пра спробы Камітэта дзяржаўнай бяспекі вербаваць беларусаў за мяжой праз Facebook. Паведамлялася, што не менш як пяць прадстаўнікоў дыяспары атрымалі паведамленні ад карыстальніка Maria Pulkovskay з прапановай супрацоўніцтва. 

«Люстэрка» знайшло беларуску, якую КДБ спрабаваў завербаваць ужо пасля таго, як праваабаронцы апублікавалі інфармацыю. 

Вольга жыве ў адной з краін Еўрапейскага саюза. З Беларусі жанчына з’ехала пасля 2020 года з-за пагрозы крымінальнага пераследу, звязанага з удзелам у пратэстах. Нядаўна ў Facebook яна атрымала паведамленне ад нейкай Maria Pulkovskay.

— Паведамленне прыйшло ўжо пасля таго, як «Вясна» паведаміла пра сувязь гэтага акаўнта з КДБ, — распавядае беларуска. — Я пацікавілася, што ад мяне трэба. Суразмоўца (ці суразмоўніца — складана сказаць) адразу ж паведаміў, што піша мне з будынка па праспекце Незалежнасці, 17, у Мінску.

Па згаданым адрасе ў беларускай сталіцы знаходзіцца Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Вольга не спалохалася і працягнула размову.

— Мне пералічылі «заслугі» перад рэжымам, назвалі некалькі маіх балявых месцаў і прапанавалі супрацоўніцтва, — сцвярджае яна. — Прасілі паведамляць пра ўсе актыўнасці дыяспары і мерапрыемствы дэмакратычных сіл, што адбываюцца ў горадзе, дзе я жыву.

Вольга кажа, што супрацоўнік КДБ ёй не пагражаў, але намякаў, што ў выпадку адмовы паспрабуе стварыць праблемы. Якія — не ўдакладніў. За згоду прапанаваў грошы.

— Дакладную суму не назваў, сказаў, што гэта залежыць ад каштоўнасці атрыманай інфармацыі, — распавяла жанчына. — Паабяцаў, што ганарар я магу атрымаць у крыптавалюце або бяспечным пераводам на мой банкаўскі рахунак.

Па словах Вольгі, ад супрацоўніцтва яна адмовілася.

Нагадаем, праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў прынамсі пра пяць нядаўніх выпадкаў вярбоўкі беларусаў з-за мяжы праз Facebook. Усе паведамленні зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay. У ім дзве фатаграфіі дзяўчыны, на якіх не бачна твару. Напісана, што жыве ў Празе. Некаторым з тых, хто атрымліваў прапановы, абяцалі бяспеку іхных родных у Беларусі ў абмен на супрацоўніцтва з беларускімі спецслужбамі.

Каментары1

  • практик
    14.06.2025
    да надо было соглашаться, требовать хотяб тыщ 150 евро аванса, ну а далее по обстоятельствам, или послать, или ... послать дважды!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды18

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць