Грамадства1010

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы

Пяты фестываль абуджаных Tutaka пройдзе 10-13 ліпеня ў маляўнічым урочышчы Барок за 30 кіламетраў ад Беластока і за 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Арганізатары фэсту Павал Станкевіч і Кацярына Кейко расказалі budzma.org пра цвікі праграмы і пра тое, чаму фестываль будзе вельмі крыўдна прапусціць.

Павал Станкевіч на фестывалі "Tutaka-2024"
Павал Станкевіч на фестывалі «Tutaka-2024»

— 10 чэрвеня скончыўся дэдлайн падачы заявак на актыўнасці ў межах фэсту. Якія абрысы атрымлівае Tutaka-2025?

Павал: Дзякуючы нашай супрацы з Białystok Music Club другі год запар на фэсце будзе другая сцэна — Беластоцкага музычнага клуба. У аб’яднаным лайнапе цягам трох дзён у нас выступіць больш за 20 гуртоў: «Крамбамбуля», Dzieciuki, «Дай дарогу!», Naviband, Мandzik і г. д.

katsiaryna-Kiejko.jpg
Кацярына Кейко на фестывалі «Tutaka-2024»

Кацярына: Але акцэнт у нас на культуру, гісторыю, адукацыйныя праекты. Праграма вялікая і насычаная, прывяду толькі некалькі прыкладаў. Воля Барышнікава правядзе майстар-клас па спевах і зробіць дадатковую лекцыю пра музычны фальклор. З інтэрактыўнымі выступамі прыедзе да нас Аляксандр Гойшык, які здзейсніў кругасветную вандроўку. Арцём Сізінцаў прэзентуе сваю кнігу «На «Старт» і ў «Тэмпе»!» пра гісторыю ножнага шпурляка (футбола) на Аршаншчыне.

Будзе спектакль для дарослых, Каця Ваданосава зладзіць паказ пра моду часоў паўстання Кастуся Каліноўскага. Будуць нефармальныя сустрэчы як з музыкамі, так і з арганізатарамі фестывалю.

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

Павал: На якіх можна будзе выкаціць свае прэтэнзіі: чаго не хапала, што можна было зрабіць лепш і г. д.

Кацярына: Запланавана 6 дыскусій на розныя тэмы.

Павал: Такіх нармалёвых, здаравенных. Як заўсёды для нас важная тэма пра ідэнтычнасць Падляшша і месца ў ім беларусаў. Будзе дыскусія «Беларусь вачамі свету», на якую мы запросім небеларусаў: прадстаўнікоў польскіх уладаў і ЕС. Спытаем у іх, якую каштоўнасць для іх мае Беларусь і як гэта адбіваецца на палітыцы іх краін.

Яшчэ адна тэма — ці магчыма збудаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Будзе дыскусія і пра ЛГБТК+, і пра адукацыю. Дарэчы, у гэтым годзе да нас хочуць прыехаць два ўніверы: ЕГУ і «Вольны беларускі ўніверсітэт». А таксама розныя НДА, у тым ліку Bysol.

Tutaka-2024-01.jpg
Tutaka-2024

Кацярына: У гэтым годзе мы ствараем праграму фестывалю сапраўды разам з нашай аўдыторыяй. Некалькі галасавалак паказалі, што яна хоча ўбачыць на фестывалі, і кожная актыўнасць у праграме — вынік запыту аўдыторыі.

Павал: Выбар людзей дазваляе будаваць цікавейшую праграму. І мы бачым, што цікавасць да фестывалю працягвае расці, — і па рэакцыі аўдыторыі, і па жаданні розных праектаў быць прадстаўленымі на Tutaka.

Наша мара, каб фэст стаў для яго наведвальнікаў адпачынкам на некалькі дзён. Калі нехта не захоча ўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях, закладзеных у праграму, то можна ж проста спакойна адпачыць. Велізарны плюс Tutaka ў тым, што ён праводзіцца на прыродзе, можна скарыстацца і лесам, і вадаёмам побач у Гарадку.

Павал Станкевіч
Павал Станкевіч

— Павал, ці захоўваецца на Падляшшы падзел на мясцовых беларусаў і беларусаў, якія прыехалі пасля 2020 года?

— Падзел такі ёсць, але мне падаецца, што сярод дзеячаў культуры ён ўсё больш фармальны. Класны прыклад — музыка Сяржук Доўгушаў, які і перад 2020 годам шмат часу праводзіў на Падляшшы. Вядома, што мясцовым ад пачатку быў больш цікавы ўдзел у польскай прасторы, але і беларусы з дыяспары паступова ўцягваюцца ў гэтыя справы.

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

— Наведванне фестывалю па-ранейшаму бясплатнае, хаця пры жаданні можна падтрымаць яго данатам. Ці не думалі вы пра ўвядзенне квіткоў?

Павал: У нашым фондзе ідзе велізарнае абдумванне на гэты конт, працягваем разбірацца з гэтай ідэяй. Чаму ёсць думка зрабіць наведванне фэсту платным? Таму што кожны беларус зможа такім чынам дапамагчы ў стварэнні Tutaka.

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

Выключна грантавая падтрымка не дазваляе нам выкарыстаць увесь патэнцыял фестывалю. Штогод прыходзіцца спачатку разбірацца з пытаннем пра яго выжыванне. З’яўленне квіткоў, на маю думку, стала б крокам, які змог бы ўмацаваць фэст. Пры тым, што выключна з квіткоў фэст усё ж арганізаваць і правесці будзе немагчыма.

Трэба разумець, што правядзенне фестывалю ў лесе — гэта не тое ж самае, што правесці аднадзённы канцэрт у горадзе. Патрабаванні нашмат большыя, як і падрыхтоўка.

Толькі праца валанцёраў на тэрыторыі фэсту працягваецца два тыдні. А падрыхтоўка да іх прыезду займае месяц. Сама ж арганізацыя фестывалю пачынаецца за год — мы ўжо пачалі працаваць над арганізацыяй «Tutaka-2026».

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

— Фэст Tutaka стаў месцам сустрэч беларусаў Падляшша і свету, усіх прыхільнікаў беларускай культуры і сяброў Вольнай Беларусі. А што для вас асабіста значыць фестываль?

Павал: Для мяне гэта перадусім працяг існавання беларушчыны на Падляшшы. 

Для мяне вельмі важна тлумачыць і беларусам, і палякам, што дзяржава можа стварацца рознымі нацыямі. Што прысутнасць беларусаў на Падляшшы — вялікая каштоўнасць, што мы ствараем не толькі беларускую, але і польскую дзяржаву. Мы як грамадзяне Польшчы маем права лічыць сябе гаспадарамі гэтай дзяржавы.

Мне велізарна важна працягнуць тое, што стваралі мае старэйшыя калегі. Мой бацька прывозіў мяне на першыя фестывалі «Басовішча», якія праводзіліся тут, і мой сын заўсёды наведвае фэст Tutaka. Вядома, што не так доўга, як яго бацька, але ж ён маладзейшы, чым я ў часы першых фестываляў «Басовішча».

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

Спадзяюся, гэты фэст таксама будзе ў яго ўспамінах, калі ён будзе ўжо дарослым. І спадзяюся, гэта будуць добрыя ўспаміны.

Кацярына: Калі ён будзе рабіць 35-ты фестываль Tutaka, то скажа табе: бацька, ты ўсё рабіў не так, можна было зрабіць нашмат лепш (смяюцца — Budzma. org).

— Кацярына, а што асабіста для вас значыць фестываль?

— Акрамя стрэсу? (смяюцца — Budzma. org) Tutaka надае сіл і энергіі, каб наступны год жыць у добрым настроі. Раней для мяне такім месцам было Гоа, як бы банальна не гучала, аднак цяпер гэта, безумоўна, Tutaka. А як можа быць інакш, калі ты бегучы па фэсце па справах раптам бачыш людзей са слязьмі радасці на вачах, якія даўно не бачыліся адно з адным? Ці калі чытаеш цёплыя каментары.

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач
Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач
Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач
Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

Павал: Мы атрымліваем ад наведвальнікаў Tutaka вельмі добры фідбэк. Бо насамрэч гэты фэст не толькі для кайфу. Хаця нам, безумоўна, важна, каб людзі кайфанулі, але не менш важна, каб яны звезлі адсюль нешта ўнутры сябе.

Tutaka-2024. Фота Дар'і Роскач

Кацярына: Звяртаюся да вашых чытачоў: заходзьце, калі ласка, на наш новы афігенны сайт, дзе ўсё вельмі падрабязна апісана, дзе вы знойдзеце адказы на ўсе свае пытанні.

Павал: Абавязкова прыязджайце 10 ліпеня. Рэальна кожны, хто пераадолеў сваю ляноту і наведваў фэст, не пашкадаваў. Умовы фестывалю не такія цяжкія, як вам можа падацца: людзі, якія раней ніколі не ночылі ў намёце, пасля першага наведвання Tutaka зноў вяртаюцца.

Наведвальнікаў з кожным летам усё больш і больш. Як і адчуванне сілы ад беларусаў.

Каментары10

  • Чорны
    13.06.2025
    То сустракаймася на Тутацы, спадарства!
  • Барадзед
    13.06.2025
    На любителя. Попсятину давай! Стадионы собирай!
  • Лыжка таго самага
    13.06.2025
    Усе праблемы вырашаныя, можна i лгбтабвгд+- абмяракваць, мо й з чэлесамi на галовах паскакаць. А янажмаць на фота з мiнулага фэсту - сярод малых i з матным словам на цiшотцы - прама сымбаль свабоды. Вось як напiсана - так усё й будзе, а хацелась б, каб добра.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет7

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет7

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць