Грамадства

МЗС: Пацярпелых сярод беларусаў у Ізраілі і Іране няма

Па інфармацыі на гэты момант, грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых у сувязі з апошнімі падзеямі ў Іране і Ізраілі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

«Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у згаданых краінах працягваюць працу. Для аператыўнага ўзаемадзеяння з суайчыннікамі функцыянуюць тэлефоны экстраннай сувязі: Іран — +98 21 2275 2229, +98 912 215 2935, Ізраіль — +972 3 522 20 43», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

«У Іране фарміруецца спіс беларускіх грамадзян, якія выказалі жаданне пакінуць тэрыторыю краіны. Вядзецца неабходная каардынацыйная праца, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам. Інфармацыю пра грамадзян, якія жадаюць эвакуявацца, можна таксама накіроўваць на электронны адрас [email protected]. Просьба ўказваць поўныя персанальныя дадзеныя і далучаць каляровыя копіі пашпартоў», — адзначылі ў МЗС.

У Ізраілі ва ўмовах закрытага паветранага прасторы захоўваецца магчымасць выезду праз сухапутную мяжу з Егіптам і Іарданіяй. «Улічваючы, што бліжэйшае пасольства Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў Егіпце, раім беларускім грамадзянам, якія жадаюць пакінуць краіну, выязджаць з Ізраіля праз КПП Таба (г. Эйлат)», — указалі ў ведамстве.

У Міністэрстве замежных спраў настойліва рэкамендуюць грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іране і Ізраілі, захоўваць спакой, выконваць меры асабістай бяспекі і строга прытрымлівацца ўказанняў і рэкамендацый мясцовых уладаў і праваахоўных органаў.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць