Грамадства11

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму

10 дзён таму Алесь Кудрыцкі запусціў флэшмоб у падтрымку дабрачыннага збору для дзяўчынкі з Беластока. Такім чынам ён прапанаваў не проста дапамагчы дзіцяці, але і паказаць палякам салідарнасць беларусаў, нягледзячы на пагаршэнне стаўлення да іншаземцаў.

Siepomaga.pl

«Я выпадкова пабачыў на Siepomaga [платформа для збору сродкаў] аб’яву дзяўчынкі Касі з Беластока. Бацькі збіраюць ёй на курс рэабілітацыі — каб навучыць яе лепей хадзіць […]. Грошы трэба адносна невялікія, але дапамога будзе дарэчы. Прапаную пералічыць хоць бы невялікую суму для падтрымкі Касі і падпісаць яе так: Piąteczka od wolnej Białorusi! («Лаві пяць ад Вольнай Беларусі!»)», — напісаў тады Алесь Кудрыцкі.

Агульны подпіс дазволіў бы адрозніць беларускія ахвяраванні ад іншых у агульным спісе данатаў.

Па словах аўтара, мэта такога флэшмобу не толькі дапамагчы дзіцяці, але і прадэманстраваць палякам сваю салідарнасць:

«Зараз шмат абмеркаванняў пра пагаршэнне стаўлення да чужаземцаў у Польшчы — дык хочацца даць на гэта асабісты адказ з пазіцыі не крыўды, але любові».

Гісторыя маленькай Касі з Беластока размешчана на сайце Siepomaga. Яна нарадзілася на 30-м тыдні цяжарнасці і з самага нараджэння мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе. У 2023 годзе ёй правялі аперацыю на тазасцегнавым суставе і ўсталявалі металічную пласціну, якую неўзабаве трэба будзе выдаліць. Пасля гэтага спатрэбіцца інтэнсіўная трохтыднёвая рэабілітацыя ў варшаўскім цэнтры Olinek, дзе дзяўчынка ўжо дасягнула значнага прагрэсу раней.

Калі Алесь агучыў ідэю, было сабрана каля 2191 злотага (511 еўра — гэта ўсе данаты, а не толькі беларускія).

Зараз уся сума сабраная і нават крыху болей: 11 511 злотых (прыкладна 2700 еўра).

Каментары1

  • 11
    16.06.2025
    А зачем полякам та солидарность беларусов? И вообще - надо было солидарность в РБ демонстрировать, например забастовкой, а не только походами с речевками по улицам.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць