Грамадства44

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі

Таямнічы «Фонд першага», які з’явіўся з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, стварыў «дачку» ў Расіі. Там арганізацыя называецца «Криница», а ўзначальвае яе экс-начальнік упраўлення асабістай аховы палітыка і цяпер яго памочнік па агульных пытаннях, піша «Люстэрка».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак амбасады Беларусі ў Маскве. Фота: tomin.by

Абяцалі празрыстую працу, а стварылі таемную структуру. Пра які фонд гаворка

У кастрычніку 2022 года з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі быў заснаваны «Фонд першага». Са словаў палітыка, ён мусіў замяніць закрытыя праз рэпрэсіі дабрачынныя арганізацыі. «Мы зможам акумуляваць грошы тых, хто неабыякавы. І з майго боку — гарантыя таго, што гэтыя грошы раскрадзеныя не будуць», — казаў палітык у кастрычніку 2023-га — праз год пасля стварэння фонду. А беларусам абяцалі поўную празрыстасць працы структуры — маўляў, «кожны ахвотны можа паглядзець, куды скіраваныя ягоныя грошы».

Аднак праз больш чым два гады структура альбо наогул не вядзе ніякай дзейнасці, альбо старанна яе хавае. Так, у звестках адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асобаў і ІП у фонду, як высветліла «Люстэрка», па-ранейшаму няма ні адрасу, ні кіраўніка, ні роду дзейнасці. Раней таксама расказвалі, што гэты праект падобны да мёртванароджанага альбо фіктыўнага. Цяпер жа нам удалося высветліць, што там усяго адзін супрацоўнік, а фінансавых справаздач за мінулыя гады структура не публікавала.

Што вядома пра «дачку» фонду ў Расіі

Адзінае змяненне па фондзе, якое фігуруе ў публічнай плоскасці, — гэта тое, што ў лютым 2025 года ён заснаваў сваю «дачку» ў Расіі. Там дабрачынны фонд назвалі«Криница». Яе дырэктарам прызначылі Мікалая Леанідавіча Латышонка — поўнага цёзку вайскоўца і былога кіраўніка ўпраўлення асабістай аховы Лукашэнкі, а цяпер — памочніка палітыка.

Зарэгістраваная арганізацыя ў Маскве па тым жа адрасе, па якім знаходзіцца амбасада Беларусі (вуліца Марасейка, 17/6).

Праз чатыры месяцы з моманту заснавання ў гэтай структуры таксама не зафіксавана ніякай дзейнасці. Прынамсі, публічна.

Што вядома пра дырэктара «дачкі» фонду ў Расіі

Беларус Мікалай Латышонак — вайсковец, які адвучыўся ў Разанскім вышэйшым паветрана-дэсантным вучылішчы. З 1995 года ўваходзіў у службу бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. А ў 2003-м узначаліў упраўленне асабістай аховы палітыка.

З 2018 года Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам па агульных пытаннях.

Менавіта Латышонак 30 жніўня 2020 года пасля завяршэння нядзельнага маршу выйшаў з Палаца незалежнасці да людзей, якія там засталіся. Як пісаў Tut.by, пра пратэстоўцаў Латышонак тады сказаў наступнае:

— Ну якая вас большасць?! Вы нашую краіну заганяеце (жэст, які паказвае «ўніз»). Ён (Лукашэнка) не прайграў адназначна. Большасць на баку прэзідэнта. Вось праз вашыя ўсе акцыі — паглядзіце на курс даляра (ён рос на той момант больш за 10 дзён). У вас ёсць выбар, тут няма заслоны.

— Вы адмаўляеце катаванні на Акрэсціна? — спыталі тады Латышонка.

— Пачакайце. Усё, што паказана ў СМІ, — гэта памножана на 100. Як мінімум, — адказаў ён.

— Пяць амапаўцаў на аднаго чалавека — гэта нармальна? — спыталі ў той жа размове грамадзяне ў адказ на ягоную заяву, што сілавікі дзейнічалі правамерна.

— Нармальна, — адказаў Латышонак.

Тады ж ён абвінаваціў людзей у скачках курсу даляра: Праз вашыя ўсе акцыі паглядзіце на курс даляра. Да чаго вы штурхаеце [эканоміку]». Незадаволеным сітуацыяй у краіне памочнік Лукашэнкі ў той размове параіў з’ехаць за мяжу.

Каментары4

  • Барадзед
    18.06.2025
    И фальшколонны, и карнизы, и статуи, и лепнина там есть, и ещё краска на стенах, нигде свободного места на фасадах нет - куча хрючева.
  • даведка
    18.06.2025
    Там даже казино есть, как писали когда-то.
  • даведка
    18.06.2025
    То Светлана Коношенко как военнослужащая Службы безопасности Лукашенко регистрирует собственный бизнес (элитный салон красоты) и в нарушение закона занимается предпринимательской деятельностью, то главный врач клинического медицинского центра УДП (лечкомиссии) Ирина Абельская строит за баснословные суммы собственную элитную закрытую гимназию с платным обучением для избранных детей нуворишей, то личный помощник Лукашенко и сотрудник его администрации Николай Латышёнок, являющийся государственным служащим, регистрирует фонды (или прокладки) здесь и в Российской Федерации.

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць