Грамадства11

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек

Сёння, 30 студзеня, у Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да мужа і жонкі Ліпскіх, абвінавачаных у падрыхтоўцы серыі забойстваў. Іх сын, нагадаем, быў смяротна паранены пры затрыманні ў жніўні 2024 года.

Маці і сын Ліпскія ў 2014 годзе

Паводле версіі следства, сям'я дзейнічала як арганізаваная група і рыхтавала расправу над дзясяткамі людзей. Гісторыя стала асабліва рэзананснай пасля таго, як Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці забойства 33‑гадовай мінчанкі і распавёў пра абставіны затрымання сям'і Ліпскіх, нагадвае Onliner.by.

Коратка нагадаем гісторыю Ліпскіх: сям'я жыла ў двухпакаёўцы на праспекце Ракасоўскага. У Мінск яны пераехалі са Светлагорска, калі іх адзіны сын Саша вучыўся яшчэ ў школе. Спачатку яны нармальна ладзілі з усімі, але пасля сталі канфліктаваць з суседзямі і збіраць пра іх інфармацыю.

Ключавыя падзеі, пасля якіх Ліпскія сталі складаць свой «расстрэльны спіс», адбыліся ў канцы 2018 года, калі Аляксандр напаў на суседа па пад'ездзе Аляксея (імя зменена) і зламаў яму палец. У момант канфлікту побач была Раіса Ліпская.

Дом на праспекце Ракасоўскага, дзе жыла сям'я Ліпскіх

Па гэтым факце ў адносінах да Аляксандра Ліпскага была ўзбуджана крымінальная справа. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (4 гады «хіміі»), аднак неўзабаве той схаваўся. Следам за ім знікла і яго маці. Бацька Ліпскага працягваў працаваць і сцвярджаў, што не бачыў сына з 2018 года, а жонку — з 2020-га. Як пасля ўдалося ўстанавіць следчым, ён таксама ўдзельнічаў у дбайным планаванні забойстваў.

У лістападзе 2021 года Аляксандр Ліпскі, знаходзячыся ў вышуку, прыйшоў дадому да роднай сястры жонкі Аляксея — 33‑гадовай Марыі (імя зменена) і застрэліў яе. Жанчына ў той момант збіралася ў дзіцячы садок па маленькую дачку, а яе муж, ратуючыся ад злачынца, выскачыў з балкона пятага паверха і выжыў.

Да моманту затрымання Ліпскіх у жніўні 2024 года сям'я Аляксея вымушана была змяніць кватэру і жыць у пастаяннай напрузе, асцерагаючыся за жыццё блізкіх. Аказалася, не дарэмна: увесь гэты час Ліпскія, як даведаецца следства, рыхтаваліся да забойства некалькіх дзясяткаў чалавек. У спіс увайшлі ўсе, хто меў дачыненне да судовага працэсу 2019 года. Па даных следства, Ліпскія лічылі, што такім чынам правасуддзе сапсавала жыццё іх сыну.

У жніўні 2024 года сям'я Ліпскіх была затрымана. Пры затрыманні сын Аляксандр быў смяротна паранены. У кватэры, дзе хавалася сям'я, знайшлі арсенал зброі: пісталеты, патроны, глушыцелі, самаробныя гранаты і боепрыпасы. Па даных следства, «для рэалізацыі планаў сям'я Ліпскіх выкарыстоўвала канспірацыю: парыкі, кіі, змену адзення на вуліцы».

У лістападзе 2025 года крымінальная справа ў дачыненні да мужа і жонкі Ліпскіх, абвінавачаных у падрыхтоўцы серыі забойстваў, была накіравана ў суд.

Мужа і жонку абвінавачваюць па некалькіх крымінальных артыкулах

Справу Ліпскіх разглядаюць у Мінскім абласным судзе. Зала поўная: на першае паседжанне прыйшлі з дзясятак пацярпелых па справе, а таксама слухачы. Суд пачаўся ў 10.30.

Мужа і жонку Уладзіміра і Раісу абвінавачваюць адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў); пп. 10, 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, здзейсненае групай асоб, здзейсненае ў адносінах да асобы або яе блізкіх, у сувязі з выкананнем грамадскага абавязку), ч. 1 арт. 14 КК (замах на злачынства), пп. 1, 5, 10, 15, 16 ч. 2 арт 139 КК (забойства, здзейсненае ў адносінах да дзвюх або больш асоб, здзейсненае ў адносінах да асобы або яе блізкіх, у сувязі з выкананнем грамадскага абавязку, здзейсненае групай асоб, здзейсненае асобай, якая раней здзейсніла забойства, за выключэннем забойства, прадугледжанага арт. 143 КК).

Каментары1

  • Б
    30.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці41

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці41

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць