Свет22

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі

У іранскай правінцыі Семнан, што на поўначы краіны, адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Пры цяперашняй напружанай сітуацыі вакол гэтай краіны зразу ўзнікаюць версіі, што гэта ўсё не проста так — ці амерыканцы разбамбілі падземны комплекс у Фардо, ці іранцы правялі ядзернае выпрабаванне. Але здаецца, што гэта ўсё ж чыста прыродная з'ява.

Правінцыя Семнан на захадзе мяжуе з правінцыямі Тэгеран і Кум. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 36 км на паўднёвы захад ад горада Семнан, ачаг залягаў на глыбіні 10 кіламетраў. Пра разбурэнні і пацярпелых не паведамляецца. Пры гэтым у суседняй правінцыі Кум знаходзіцца ядзерны аб'ект Фардо.

Гэта не першы выпадак сейсмічнай актыўнасці ў рэгіёне — 14 кастрычніка 2024 года тут ужо адбываўся землятрус магнітудай 4,8. Ягоны эпіцэнтр быў непадалёк ад горада Гермсар на глыбіні 11 кіламетраў. Тады некаторыя жылыя дамы засталіся без электрычнасці і інтэрнэту, а падземныя штуршкі адчуваліся нават на ўсходзе Тэгерана.

Пасля тых падзей у сацыяльных сетках таксама з’явіліся чуткі пра нібыта магчымыя ядзерныя выпрабаванні, аднак улады Ірана і дзяржаўныя СМІ гэтыя здагадкі абверглі. Міжнародная арганізацыя па забароне ядзерных выпрабаванняў таксама не зафіксавала ніякіх прыкмет ядзернай дзейнасці — уся сейсмічная актыўнасць мела натуральны характар.

У правінцыі Семнан знаходзіцца аднайменны іранскі ракетны палігон, размешчаны ў пустыні Дашце-Кевір. Менавіта адсюль у 2009 годзе быў выведзены на арбіту першы іранскі спадарожнік «Амід» з дапамогай ракеты «Сафір». Пазней на гэтай базе быў створаны касмічны цэнтр з касмадромам імя Імама Хамейні.

Каментары2

  • a.hto.tam.idze
    20.06.2025
    Падазронае супадзенне. Першы карэйскі тэст быў 5,1.
  • Израилю приготовиться
    21.06.2025
    Очевидно. И уже без шуток

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць