Мінулая ноч у Беларусі зноў стала сапраўдным выпрабаваннем. Паводле даных Белгідрамета, у краіну вярнуліся «дваццатнікі», асноўны ўдар холаду прыйшоўся на паўночна-заходнія і паўночныя рэгіёны.

Полюс холаду ўтварыўся на мяжы Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Самая нізкая тэмпература была ў раёне Лынтупаў, у Паставах і Шаркаўшчыне, дзе слупок апусціўся да мінус 20 градусаў.
У сталіцы мароз быў больш стрыманым, але адчувальным — каля мінус 11°C.
Традыцыйна самым цёплым застаўся поўдзень краіны. Розніца ў тэмпературы з поўначчу краіны была 15 градусаў.
У Брагіне зафіксавалі ўсяго мінус 3,7°C, а ў Мазыры і Лельчыцах тэмпература трымалася ў межах мінус 5 …— 6°C.
Каментары