Учора ўдзень у службу МНС паступіла паведамленне аб траўмаванні жанчыны ў выніку падзення снегу з даху двухпавярховага жылога дома на вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску.

55‑гадовая жанчына атрымала траўму, выходзячы з аптэкі, размешчанай у гэтым доме. Пасля аказання першай дапамогі жанчыне прызначана амбулаторнае лячэнне.
МНС нагадвае, што падзенне снегу і ледзяшоў з дахаў можа ўяўляць сур'ёзную небяспеку для жыцця і здароўя.
Не хадзіце пад дахамі, карнізамі будынкаў. Папярэдзіце пра небяспеку дзяцей.
Каментары