Грамадства99

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць

Беларуска апублікавала ў Threads пост пра тое, як захрасла на мяжы Польшчы ў пункце пропуску «Баброўнікі» праз жанчыну, якая везла мясныя вырабы. Польскія мытнікі яе аштрафавалі больш чым на 100 еўра.

Пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі». Фота: ДПК

Як правяраюць беларусаў у гэтым пункце пропуску, піша BGmedia.

Жанчыну аштрафавалі больш чым на 100 еўра за тое, што везла мясныя вырабы

Беларуска ў Threads паскардзілася, што яе аўтобус прастаяў лішнюю гадзіну на мяжы праз жанчыну, якая везла ў Польшчу «краму на колах: каўбасы, сала, вяндліну». Мытнікі аштрафавалі яе на 500 злотых (каля 119 еўра).

У каментарыях яна падзялілася падрабязнасцямі:

«Ехалі Мінск — Беласток праз «Баброўнікі». Мяжа РБ — 1 гадзіна 15 хвілін. У зоне чакання 40 хвілін стаялі на мосце, яшчэ 1 гадзіну — на польскую мяжу. І 1 гадзіну — на выпіску штрафу. Гэта значыць, 3 гадзіны агулам + 1 гадзіна форс-мажору».

«Аўтобус быў не поўны, нават з украінскімі пашпартамі хутка прапускалі. І за намі чаргі не было — аўтобус з Гродна чакаў толькі праз гэты дурны штраф».

«Яна [жанчына, якую аштрафавалі] на станцыі за Ваўкавыскам падсела, апошняй перад «Бераставіцай». Там гэта ўсеагульны бізнэс-праект».

Як беларусаў правяраюць у пункце пропуску «Казловічы»

Журналісты BGmedia прагледзелі тэлеграм-чат пра памежны пераход «Бераставіца — Баброўнікі» за апошнія тры тыдні. Ніжэй — справаздачы беларусаў пра тое, як польскія мытнікі знаходзяць забароненыя прадукты і штрафуюць людзей. Усе яны ехалі на аўтобусах:

  • «РБ — РП, 25 студзеня. 12.40 — выезд з Гродна. 13.40 — мяжа. 17.40 — выезд з мяжы. Правяралі рэчы на сканерах, каўбасу выкідалі, але, мне здаецца, асабліва не прыдзіраліся. 22.40 па польскім часе — прыбыццё ў Гданьск. Па плане быццам павінны былі ў 20.30».

  • «РБ — РП, 26 студзеня. 03.10 — на мяжы, за гадзіну прайшлі беларускі кантроль, яшчэ гадзіну стаялі незразумела чаму. 07.50 — выехалі з польскай. Палову праверылі на стужцы, а палову ўручную, і шмат выкідалі, асабліва яблыкі. Агародніну, садавіну нельга, але бананы можна… Вынік — 4 гадзіны 40 хвілін на дзве мяжы».

  • «Гродна — Варшава, 28.01. 22.10 — выехалі. 23.20 — пад’ехалі да мяжы. 01.30 — выехалі з мяжы (час беларускі). У палякаў рэчы праз сканер — бутэрброды і згушчонку забіралі».

  • «РБ — РП, 11 лютага. Прыехалі а 03.30, без чаргі ўезд. Мытны кантроль: чамусьці папрасіў дастаць усе валізкі з аўтобуса. Затым гадзіна ў калейцы за фурамі да палякаў. Уезд першымі, без чаргі. Разбор сумак у палякаў са штрафамі тым, у каго любыя прадукты. 08.00 — выезд ад палякаў. ±5 гадзін праходжання. Час РБ».

Якія прадукты можна везці ў Польшчу з Беларусі

У першую чаргу польскіх мытнікаў цікавяць цыгарэты і алкаголь. З 25 верасня 2025 года грамадзяне Беларусі могуць увозіць у Польшчу праз пункт пропуску «Тарэспаль» адзін літр моцнага алкаголю і два пачкі цыгарэт. Некаторыя перавышаюць гэтую норму, атрымліваюць штрафы і затрымліваюць аўтобусы.

Некаторыя ўмудраюцца везці ў Польшчу сала, што забаронена. Прыклады з прыгранічных чатаў:

  • «Для разумення сітуацыі: мы яшчэ стаім у палякаў, чакаем аўтобус з рэнтгена. У нас злавілі мужыка з 5 кг сала. Быццам бы штраф 500 злотых».

  • «Мала таго, што чалавек з салам затрымаў выезд, дык яшчэ нас перасадзілі ў Польшчы ў бус, дзе няма месца наогул. Так і плаці 50 еўра, а потым пакутуй».

  • «Асобнае дзякуй мудакам з салам 5 кг, гатовым удавіцца за лішні пачак цыгарэт. Праз вас потым людзі гадзінамі стаяць, чакаюць аўтобус з рэнтгена і не паспяваюць на свае самалёты».

Беларусы распавядаюць, што дакладна нельга везці ў Польшчу згушчонку. Калі мытнікі знаходзяць яе, то выкідваюць. Абыходзіцца без штрафаў, але не заўсёды. Карыстальнікі чатаў спрачаюцца наконт бутэрбродаў: адны кажуць, што іх выкідваюць, іншыя — што не. Многія лічаць, што ўсё залежыць ад настрою мытніка.

А вось прысмакі везці можна (у разумнай колькасці).

Каментары9

  • Van der Graaf
    15.02.2026
    Дада,
    а беларускія людзі ў пагонах як паводзяцца зь беларусамі?
  • Галя з Камароўкі
    15.02.2026
    Соль з грэчкай не выкідаюць? Не вэндлінаў тут: упоцемках мерзнем без солі і грэчкі.
  • Žvir
    15.02.2026
    Nachaleru perci žračku praz miažu ? Choć tudy, choć siudy... U čym sakret ?

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць