Грамадства44

Памёр Радзім Гарэцкі

Акадэміку-геолагу было 96 гадоў.

У пераломны момант беларускай гісторыі, у 2000 годзе, ён стаў сустаршынёй Усебеларускага з’езда за незалежнасць.

Ён нарадзіўся ў 1928 годзе ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.

З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Ён усімі сіламі падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі і дапамагаў станаўленню грамадзянскай супольнасці Беларусі. З 1993 года ён стаў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

У кнізе «Ахвярую сваім «я»… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

Развітанне з Радзімам Гарэцкім будзе праходзіць 24 чэрвеня з 11.00 у канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (праспект Незалежнасці, 66).

Каментары4

  • дадам
    22.06.2025
    У Беларускім Дзяржаўным Універсітэце 20 гадоў не рыхтавалі спецыялістаў па геалогіі, і менавіта Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі аднавіў гэтую спецыяльнасць.

    Менавіта ён быў рэцэнзентам манаграфіі "Урананоснасць асадачных і крышталічных парод Беларусі", выдадзенай тыражом у 100 экзэмрляраў у 2021-м годзе. Сутнасць аўтар змог выкласці і на 3-х старонках, але яны на сайце Варонежскага Універсітэта RF з лагатыпам "РОССОТРУДНИЧЕСТВО" у файле Regions.pdf: дэпазіт урана, годны для падземнага свідравіннага вышчалачвання, у басейне Прыпяці.

    Палітзняволены, студэнт-выдатнік спецыяльнасці геалогія: Павел Канстантынавіч Севярынец.

    Трамп сапраўды хоча "здзелку" па рэказёмам і урану?
  • дурамар
    23.06.2025
    калега дадам, у кнiзе падзяка за каштоўныя заўвагi, але рэцензенты iншыя https://reader.lanbook.com/book/215507/preview#5
  • піяўкі
    23.06.2025
    дурамар, менавіта так. Менавіта шчырая падзяка за карысныя заўвагі.

    Пра калег.

    У спякотны дзень чэсны савецкі мент з насалодаю даў нырца ў рэчку. І раптам:

    - Приветствую коллега!

    - Какой я тебе коллега?! Плыви г..о!

    - Ну как же, мы же оба из внутренних органов!

    Паколькі мне гэты анекдот расказваў не мент, я пакрыўдзіўся за ментоў.

    Пра падзякі і іх шчырасць. Радзім Гарэцкі адзіны, мне вядомы, з беларускага боку. Яму сапраўды толькі "искренняя благодарность за ценные замечания".

    Сам аўтар бачыў будучыню так: уран на украінскі ГОК Восток. (у 2013-м, да Майдана)
    Мінулае так: никаких политзаключенных не было. это миф.
    Метад здабычы так: абсолютно безопасно!
    І вішанка на торце: дадзеныя па дэпазіту не яго. Там пазначана чые менавіта.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць