Здарэнні55

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына

Ва Ушачах маці пры родах скінула дзіця ў выграбную яму прыбіральні.

Жыхарку Ушацкага раёну прызналі вінаватай у забойстве ўласнага дзіцяці, піша «Мінская праўда». Трагедыя адбылася ў сакавiку гэтага года. Паводле следства, жанчына злоўжывала алкаголем і ўжо была пазбаўленая бацькоўскіх правоў у дачыненні да старэйшай дачкі.

У стане алкагольнага ап'янення жанчына нарадзіла жыццяздольнага хлопчыка ў прыбіральні каля дома. Яна наўмысна разарвала пупавіну, у выніку немаўля ўпала ў выграбную яму, дзе загінула.

Экспертыза выявіла ў арганізме нованароджанага этылавы спірт. Жанчына схавала факт нараджэння сына, не спрабавала яго выратаваць і наўмысна не звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Суд прысудзіў яе да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Каментары5

  • Якія яшчэ 15 гадоў :((
    06.10.2026
    Статья 140. Убийство матерью новорожденного ребенка
    Убийство матерью своего ребенка во время родов или непосредственно после них, совершенное в условиях психотравмирующей ситуации, вызванной родами, – наказывается ограничением свободы на срок до пяти лет или лишением свободы на тот же срок.
  • алесік
    06.10.2026
    Якія яшчэ 15 гадоў :((, "в условиях психотравмирующей ситуации, вызванной родами" - а тут не такая сітуацыя, тут алкаголь + з іншых крыніцаў вядома, што яна хацела схаваць цяжарнасць ад свайго партнёра, бо збочыла яму.
  • UFO
    06.10.2026
    Якія яшчэ 15 гадоў :((, а з якой пары слова "психотравмирующей" раўняецца "бухая ў дым"?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць