Грамадства4949

«Ці можна Ціханоўскага пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае?»

Шчырая размова Сяргея Ціханоўскага з журналістамі выклікала крытыку ў некаторых беларусаў.

Сяргей Ціханоўскі на сваёй першай прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня 2025 у Вільні расплакаўся, калі расказваў, што дачка яго не пазнала. Фота: Наша Ніва

У сацыяльных сетках беларусы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прэс-канферэнцыі Сяргея Ціханоўскага і іншых вызваленых палітвязняў.

Тэлевядучая і паэтка Валярына Кустава, якая з'ехала з Беларусі ўлетку 2021 года з-за пагрозы пераследу па абвінавачванні ў супрацы з «Белсатам», а таксама за дапамогу рэпрэсаваным, выказалася на сваёй старонцы ў фэйсбуку на гэтую тэму.

Калі «Наша Ніва» цытавала допіс Куставай, ён быў адкрытым для ўсіх. Цяпер аўтарка схавала яго, таму па яе просьбе мы прыбралі з нашага сайта яе меркаванне.

Валярына Кустава. Фота з асабістага архіву гераіні

Выказалася і журналістка Святлана «Нілла» Пажарава, напісаўшы на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Не трэба было зараз гэтай прэсухі. Не зараз….». Дадаўшы, што прэс-канферэнцыя Сяргея Ціханоўскага — «сумная карцінка нашай беларускай журналістыкі».

На ўдакладняльнае пытанне, што яе засмучае, жанчына адказала:

«Яны толькі ўчора з іншага свету. Вельмі траўматычнага, у якім правялі столькі гадоў. Ці можна такую асобу выводзіць пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае? Я думаю, не».

На заўвагу, як яшчэ паказаць свету, з чым змагаецца Беларусь, гэтую хроніку з канцлагераў, без якой не асэнсаваць, што там адбывалася, Нілла адказала:

«А для чаго? Заходні свет не бачыў жахаў? Зараз упечатліцца? І кінецца давіць Луку? Адказ на ўсе пытанні — не. Гэта здзек без вялікага сэнсу. Ва Украіне ніхто не цягне знясіленых і здэзарыэнтаваных людзей з расейскага палону пад сафіты».

Святлана Нілла. Фота: svietka.p / Facebook

Каментары49

  • Румын
    22.06.2025
    Дзе вы знаходзіце гэтых нейкіх "некаторых" журналістак?

    [Зрэдагавана]
  • Дым
    22.06.2025
    Цёці, не нада ля-ля. Няхай ўвесь свет бачыць, што творыць рэжым Лукашэнкі з людзьмі.
  • Prkip
    22.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць