Свет33

Пуцiн на сустрэчы з Арагчы: Расія спрабуе дапамагчы iранскаму народу

Расія «прымае намаганні, каб аказаць садзеянне iранскаму народу» ў сувязі з абвастрэннем канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў расійскі прэзідэнт на сустрэчы ў Маскве з кіраўнiком МЗС Iрана Абасам Арагчы, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцiн заявіў пра «неправакаваную агрэсію супраць Iрана», якая «не мае ніякіх апраўданняў», мяркуючы, верагодна, удары Iзраіля і ЗША па iранскіх ядзерных аб’ектах. Паводле расійскага прэзідэнта, мэтай сустрэчы з Арагчы з’яўляецца «разам падумаць, як можна выйсці з сённяшняй сітуацыі». Расійскі прэзідэнт таксама папрасіў перадаць найлепшыя пажаданні прэзідэнту Iрана Масуду Пезешкіяну і вярхоўнаму лідару Алі Хаменеі.

Кiраўнiк МЗС Iрана ў сваім выступленні прама ўзгадаў Iзраіль і ЗША, сказаўшы, што Iран зараз «абаронiць свой суверэнітэт і краіну». Ён падзякаваў Расіі за падтрымку i заявіў, што яна, асудзіўшы ўдары па Iране, апынулася на «правільным баку гісторыі».

Прэс‑сакратар Крамля Дзмiтрый Пяскоў раней на пытанне аб тым, якую дапамогу можа аказаць Расія Iрану, сказаў, што ад Арагчы чакаюць, што ён прадставіць свае прапановы. Сам Пуцiн раней падкрэсліў, што ў дагаворы аб партнёрстве з Тэгеранам няма пункта аб ваенным супрацоўніцтве.

Вярхоўны лідар Iрана аятала Хаменеи накіраваў Арагчы ў Маскву, каб дамагчыся ад Пуціна большай дапамогі, чым асуджэнне дзеянняў Iзраіля і ЗША. Пра гэта са спасылкай на крынiцы паведамляе Reuters. Паводле дадзеных крыніц у Iране, пакуль Тэгеран «не ўражаны» узроўнем падтрымкі з боку Расіі і чакае ад Масквы больш, але чаго менавіта — не паведамляецца.

Пуцiн, як паведаміў у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пасля пачатку ізраільскіх удараў прапанаваў пасярэдніцтва Расіі, якое дэ‑факта было адкінута — Трамп параіў Пуціну «спачатку заняцца Расіяй», маючы на ўвазе мірнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне.

Каментары3

  • сігога
    23.06.2025
    Спрабуе, але неяк не атрымліваецца пакуль што, якая сумная навіна ... ;)
  • Ёсік
    23.06.2025
    Як гэта ўсё крывадушна гучыць ад гэтага дзеяча, вечаючы, што па яго загаду робяць з Украінай. Дык Украіна 40 гадоў не сьпявала псалмы, што хутка зьнішчаць расею, а кіраўнікі Ірана толькі і жылі марай аб зьнішчэньні Ізраіля ды ЗША.
  • 7
    23.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

У Варшаве ў кватэру беларускі ўварваўся ўкраінец, паваліў на падлогу і забраў дарагую сумачку9

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»17

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма10

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць