Навука і тэхналогіі55

«Джын выпушчаны з бутэлькі». Пачалася праца па стварэнні штучнай чалавечай ДНК

У Кембрыджы стартаваў навуковы праект, які ставіць перад сабой амбіцыйную мэту — сінтэзаваць чалавечую ДНК з нуля, літаральна па атаме. Гэта беспрэцэдэнтная ініцыятыва, якая можа стаць чарговым крокам у развіцці біялогіі і медыцыны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Getty Image

Праект падтрымала медыцынская дабрачынная арганізацыя Wellcome Trust, выдзеліўшы на даследаванні каля 14 мільёнаў даляраў.

Да нядаўняга часу падобныя работы былі забароненыя з-за страху перад магчымасцю стварэння «дызайнерскіх» дзяцей або непрадказальных наступстваў для чалавецтва. Але цяпер навукоўцы сцвярджаюць, што патэнцыйная карысць пераўзыходзіць рызыкі: гэта можа прывесці да распрацоўкі лекаў ад цяжкіх спадчынных хвароб і нават да стварэння клетак, устойлівых да розных захворванняў.

Па словах аднаго з удзельнікаў, прафесара Джуліяна Сейла, у будучыні такая тэхналогія можа дазволіць замяняць пашкоджаныя тканкі печані, сэрца ці імуннай сістэмы сінтэтычнымі здаровымі клеткамі.

Аднак крытыкі занепакоеныя тым, што гэтыя распрацоўкі могуць быць выкарыстаныя не па прызначэнні — напрыклад, для стварэння генетычна «палепшанага» чалавека або біялагічнай зброі.

Вядучы генетык Эдынбургскага ўніверсітэта, прафесар Біл Эрншоу папярэджвае: тэхналогія ўжо запушчаная, і калі нехта з доступам да абсталявання захоча яе выкарыстаць — спыніць гэта будзе амаль немагчыма.

«Джын ужо выпушчаны з бутэлькі, — заявіў Эрншоу ў інтэрв'ю Бі-бі-сі. — Мы, вядома, маглі б увесці цяпер шэраг абмежаванняў — але калі арганізацыя, якая мае доступ да адпаведнага абсталявання, вырашыць пачаць што-небудзь падобнае сінтэзаваць, я не думаю, што ў нас ёсць спосаб гэта спыніць».

Паралельна з навуковай часткай будзе праводзіцца сацыялагічнае даследаванне, каб высветліць, як грамадства ставіцца да такіх пераўтварэнняў у генетыцы і якія ў людзей ёсць страхі ці чаканні.

У выніку навукоўцы спадзяюцца не толькі зрабіць медыцыну больш эфектыўнай, але і выклікаць шырокую дыскусію пра этыку выкарыстання такіх магчымасцяў.

Каментары5

  • Igar
    26.06.2025
    Чарговы хайп. Вы спачатку ДНК бактэрыі сінтэзуйце, пражэкцеры.
    НН, навіна, гэта тое, што ўжо здарылася, а не тое што можа (а можа і не) здарыцца.
  • чытаем тэкст
    26.06.2025
    Igar, навіна ў тым, што праект стартаваў ))
  • YES!
    26.06.2025
    Эти технологии позволят вам вырастить любой орган, если потребуется, а некоторым противникам прогресса - работающий мозг

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з Індыі страціў у выніку катастрофы ў Саудаўскай Аравіі 18 членаў сваёй сям’і

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь37

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць