У садовым таварыстве «Вясёлка-2015» вечарам 26 чэрвеня загарэлася лецішча, якое гаспадары зрабілі з металічнай чыгуначнай цыстэрны. Да жылля было падведзена электрычнасць, і менавіта няспраўная электраправодка магла стаць прычынай пажару, піша kraj.by.

У выніку агнём пашкоджана маёмасць на ўсёй плошчы дачы.
Прычына здарэння высвятляецца. Асноўная версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а менавіта кароткае замыканне электрычнай праводкі.
— Важна не выкарыстоўваць старыя кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй, своечасова іх замяняць. Перш чым выконваць работы па замене электраправодкі, яе неабходна абясточыць. Каб не дапусціць кароткага замыкання, у сетцы трэба ўсталяваць ахоўныя прылады. Своечасова мяняйце выключальнікі і разеткі, што маюць патрэсканыя карпусы. Не карыстайцеся электрапрыборамі, якія іскраць падчас працы. Беражыце сябе і сваю маёмасць, — кажуць у МНС.
Каментары