Меркаванні8686

Пазняк прыгадаў пра Ціханоўскага як «чалавека Масквы на спецзаданні ў Беларусі», але дапусціў ягонае выпраўленне

Пасля ранейшага безапеляцыйнага сцвярджэння, што ўлады «выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў», ветэран беларускага руху Зянон Пазняк паглядзеў прэс-канферэнцыю Сяргея Ціханоўскага, якая адбылася на другі дзень пасля ягонага вызвалення з турмы, і падкарэктаваў сваю пазіцыю ў бок яе змякчэння.

Зянон Пазняк

Паводле слоў Зянона Пазняка, на прэс-канферэнцыі Сяргея Ціханоўскага,

«прадэманстравана нагляднае сведчанне бесчалавечнасці лукашысцкага рэжыму. Чалавека на працягу пяці гадоў незаконна, з парушэннем існуючых турэмных інструкцыяў і правілаў, катавалі і прыніжалі рэальна за непрыняцце рэжыму Лукашэнкі ў час выбарчай кампаніі».

Пасля таго Пазняк даў адназначна негатыўную ацэнку дзейнасці Ціханоўскага пяць гадоў таму:

«У 2020 годзе беларус Сяргей Ціханоўскі запомніўся мне як чалавек Масквы на спецзаданні ў Беларусі. Ён наглядна ажыццяўляў распрацоўкі прарасейскай «апазіцыі» з клічам «Стоп таракан» замест «Жыве Беларусь» і з дэманстрацыяй надзвычай брыдкай з'явы — публічнага нашэння агромністага бутафорскага тапка-шлёпанца замест Пагоні, якім, маўляў, па звычаях расейскага быту, трэба біць таракана (а «таракан» — гэта Лукашэнка)».

У той жа час Пазняк заўважаў тады ў гэтым «чалавеку Масквы на спецзаданні ў Беларусі» і добрыя рысы: 

«Тым часам я бачыў з выгляду прыстойнага, рашучага, дзелавога хлопца-беларуса (хоць гаварыў па-расейску), крытычна настроенага, без фальшы ў паводзінах, здольнага на адкрытыя кантакты з людзьмі, які збіраў подпісы для ўдзелу ў выбарах і адначасна выступаў… за байкот выбараў».

Такога чалавека мусілі пасадзіць яшчэ да старту, думаў тады Пазняк, што ўрэшце і сталася.

«У мяне было адчуванне, што ён, магчыма, не благі хлапец, проста не туды трапіў і не там прыгадзіўся, як шмат якія беларусы ў прамаскоўскім рэжыме. Тым больш што «Ціханоўскі» — гэта прозвішча са шляхецкага беларускага роду, са шляхты, якая некалі секла маскалёў пад Мсціславам і Смаленскам. Я нават напісаў тады пра гэта ў адным з артыкулаў», —

прыгадвае ветэран беларускага руху, адзначаючы, аднак, што

«вобраз Сяргея Ціханоўскага застаўся ў палітыцы з 2020 года. Гэта прарасейскі чалавек, прыхільнік Пуціна і Масквы, асоба са спісу «Міратворац».

Аднак жа сітуацыя нават з такімі людзьмі можа мяняцца:

«На канферэнцыі я ўбачыў іншага чалавека. І гэты чалавек, што прайшоў праз пакуты, мне здаўся лепшым, чым той, што крычаў: «Таракан!» Магчыма, пакуты агалілі змест. Найперш у яго ёсць эмпатыя і жаль за іншых. Ён можа плакаць (гэта важна). І што для мяне нечакана — ён верыць у Бога і праваслаўны вернік (калі б толькі не РПЦ)».

А таму, лічыць Зянон Пазняк:

«Калі Бог паклаў вока на чалавека, Ён дапускае яму пакуты, якія той здольны выцерпець. Пасля цярпення можа стаць адраджэнне свядомасці, аднаўленне духа, бо чалавек праз пакуты здольны ўбачыць тое, чаго не бачыў раней».

Праўда, пры гэтым робіць і важную агаворку:

«Але можа і не быць прасвятлення. Тут вольны выбар і магчымасці асобы».

Каментары86

  • губляем час
    24.06.2025
    ёшкін троль гэты Пазьняк, а ніякі не палітык
  • Абу
    24.06.2025
    Мала хто ведае, што Ісус баяўся запытваць пра "Хто без граха..." ў прысутнасці Зянона...
  • Мх
    24.06.2025
    Ну што ж. Ціханоўскі сапраўды чалавек з дзелавымі якасцямі, праўда прарасейскі. Галоўнае, каб ён патрапіў у правільнае атачэнне.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць