Знішчальнікі ВПС Германіі напярэдадні раніцай падымаліся ў паветра для перахопу расійскага самалёта-разведчыка
Раніцай 27 чэрвеня, як стала вядома Bild, нямецкія знішчальнікі падняліся па трывозе, каб перахапіць расійскі самалёт-разведчык Іл-20М, які вылецеў з Калінінграда без палётнага плана і распазнавальнага сігналу. Іл-20М ляцеў у бок міжнароднай паветранай прасторы паміж Польшчай і Германіяй.

У 9:16 раніцы НАТА актывавала сістэму экстранага рэагавання — і ўжо праз 16 хвілін два знішчальнікі Eurofighter узляцелі з авіябазы Лаге недалёка ад Ростака. У 9:54 яны ўстанавілі візуальны кантакт з расійскім самалётам над Балтыкай, у раёне польскага горада Калабжэг — усяго за сто кіламетраў ад нямецкага ўзбярэжжа.
У выніку Іл-20М не парушыў паветраную прастору Германіі і павярнуў на поўнач прыкладна ў 40 кіламетрах ад вострава Узедам. Адзін з знішчальнікаў суправаджаў самалёт да раёна дацкага вострава Барнхольм. Пасля гэтага абодва Eurofighter паспяхова вярнуліся на базу.
З пачатку года, паводле сцвярджэння крыніц BILD, гэта ўжо дзявяты выпадак, калі НАТА падымае знішчальнікі для перахопу расійскіх ваенных самалётаў.
-
«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна
-
Расія пашырыла сваё прадпрыемства па вытворчасці стратэгічных бамбавікоў. Але сістэмных праблем гэта не вырашае
-
У Дэтройце раскідалі з верталёта тысячы даляраў. Усім дасталося патрошкі
Каментары