Каханне і сэкс4343

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

Цяпер бацькі больш-менш прынялі выбар дачкі — як і яе рашэнне жыць у Беларусі. Але ж ад суайчыннікаў часта прылятаюць непрыемныя каментары.

Скрыншот з інстаграма Саіды Хаміт

Саіда Хаміт з Казахстана пабралася шлюбам з беларусам і пераехала жыць на радзіму мужа. Тут яна займаецца нутрыцыялогіяй і вядзе блог у тыктоку.

Акрамя прафесійнага кантэнту, маладая жанчына выкладае відэа, у якіх распавядае сваю гісторыю.

— У нас у Казахстане калі табе 25 гадоў і ты не выходзіш замуж, значыць, нешта з табой не так. Я выйшла замуж у 30 гадоў, і мне падавалася, што ва ўсіх маіх знаёмых толькі адна праблема ў жыцці — чаму я не выходжу замуж. Мае мама з сястрой нават хадзілі да шаманак, бо думалі, быццам нехта на мяне навёў псуту.

Сама ж Саіда не хвалявалася праз адсутнасць мужа і працягвала атрымліваць асалоду ад жыцця — тусіла ў клубах, танчыла і весялілася. Стаміўшыся ад бясконцых парад пабрацца шлюбам, дзяўчына вырашыла пераехаць далей ад клапатлівых сваякоў — з Астаны ў Алматы.

Там здымала кватэру разам з беларускай дзяўчынай, якую звалі Валянцінай. Неяк разам яны паляцелі адпачываць у Егіпет. У той самы час будучы муж Саіды разам з сябрамі вырашыў правесці адпачынак ля мора.

— І вось у ноч на яго дзень нараджэння — на 29 студзеня — мы і пазнаёміліся на дыскатэцы ў начным клубе. Я не тое, што замуж за яго не збіралася — я была ўпэўнена, што ніколі яго больш не ўбачу. А як я яго ўбачу? Ён у Беларусі, я ў Казахстане. Два-тры дні шуры-муры і ўсё.

Пара разляцелася па розных краінах. Саіда працягвала быць упэўненай, што гэта ўсё несур'ёзна і таму нават асабліва не распавядала блізкім пра беларускага хлопца — але перапісвалася з ім.

— Паўгода мы з ім перапісваліся. Ніякіх званкоў, ніякіх аўдыяпаведамленняў. Толькі тэкставыя паведамленні. То раз на тыдзень, то раз на палову месяца. Але з часам нашы перапіскі прывялі да таго, што мы ўвесь час праводзілі з тэлефонамі. А я настолькі была ўпэўнена, што ніколі яго больш не пабачу, што распавядала яму ўсё як ёсць — вось ведаеце, як з чатам GPT.

І прыкладна праз шэсць месяцаў хлопец прапанаваў Саідзе прыляцець да яго ў Беларусь у госці на два тыдні — і набыў квіткі на самалёт. А ўсяго праз месяц пасля вандроўкі адбылося вяселле.

Скрыншот з інстаграма Саіды Хаміт

Саіда кажа, што пытанне, якое яна чуе даволі часта ад казахаў — гэта як адрэагавалі бацькі на тое, што дачка сабралася замуж за беларуса.

Маці, пачуўшы пра вяселле і ад'езд у Беларусь, плакала тры дні, а тата ўвогуле цэлы год не размаўляў з Саідай.

— Фактычна тата са мной перастаў размаўляць не таму, што муж беларус, а таму, што ён не мусульманін. Мой тата — рэлігійны чалавек, ён чытае пяціразовы намаз, вучыцца ў медрэсэ ў Турцыі. Пасля таго, як ён даведаўся, што па бацькоўскай лініі майго мужа ўсе дзядулі, прадзядулі, прабабулі — татары, ён змяніў меркаванне і мы цяпер камунікуем даволі добра. Хаця тата маю сям’ю яшчэ не бачыў.

@khamit.saida

♬ оригинальный звук - Khamit.saida

Мама ж Саіды прыязджала на вяселле дачкі ў Беларусь, пазнаёмілася з сям’ёй зяця. Саіда жартуе, што пасля маці так супакоілася за дачку, што цяпер больш хвалюецца за яе беларускіх сваякоў.

Дарэчы, усё вяселле каханы Саіды арганізоўваў самастойна, чым яна вельмі задаволена.

— Не ведала нават, дзе наша вяселле будзе, якім яно будзе, якая ежа будзе. Я проста хадзіла і выбірала сабе сукенку. Пры гэтым я сказала, што не хачу браць сукенку на пракат. Каб вы разумелі, вяселле ў нас было два дні. Усё як у амерыканскім кіно. За горадам, сядзіба, шацёр, фуршэт, шмат афіцыянтаў, смачная ежа, кавер-бэнд. Дарэчы, гэты ж гурт потым у нас граў праз 6 гадоў — на годзік нашага сына.

Жанчына прызнаецца: пераязджаць у Беларусь было страшна, бо яна хвалявалася праз тое, як яе прымуць мясцовыя. Усё ж і культура іншая, і звычаі… Праз сем гадоў у новай краіне Саіда кажа, што лічыць Беларусь адным з самых бяспечных месц у свеце, асабліва для жанчын.

Спачатку Саіда працавала цырульніцай у салоне — кожны дзень размаўляла з вялікай колькасцю людзей. І для яе было вельмі дзіўна, што ніхто не пытаўся, адкуль яна і хто па нацыянальнасці.

— А ўсё таму, што беларусы не падзяляюць людзей па колеры скуры, разрэзе вачэй, нацыянальнасці, рэлігіі. Яны проста глядзяць, добры чалавек ці дрэнны, выхаваны ці не. Усё.

Асабліва Саідзе падабаецца падыход у беларусаў да прыёму гасцей.

— Я раней, калі мы чакалі гасцей, гатавала столькі ежы, каб на стале не было месца лыжку пакласці. А потым, калі стала хадзіць у госці да сваякоў, сяброў, дык зразумела, што ў Беларусі не замарочваюцца з гэтай нагоды. Дзяўчаты-казашкі, аказваецца, можна не гатаваць — можна замовіць ежу і цудоўна пасядзець з сябрамі дома, уяўляеце?! І пры гэтым ты адпачыла і вясёлая сустракаеш гасцей. А яшчэ, калі ты запрашаеш людзей, яны могуць нават скінуцца на ежу.

@khamit.saida #казахстан #келинка #астана #беларусь #минск #брест #караганда #павлодар #алматы #кокшетау ♬ оригинальный звук - Khamit.saida

У інтэрнацыянальнай сям’і падрастаюць два дзіцяці. Даволі часта ў жанчыны пытаюцца пра тое, якую рэлігію тата-праваслаўны і маці-мусульманка абралі для дзяцей. Саіда кажа, яны прытрымліваюцца і тых, і тых традыцый — дзеці могуць хадзіць як у мячэць, так і ў царкву.

Але, нягледзячы на рамантычную гісторыю, Саіда сутыкаецца з хэйтам. Негатыўныя каментары ёй пішуць у асноўным мужчыны-казахі, якія крытыкуюць яе за выбар мужа-беларуса.

Каментары43

  • Нефанатка
    25.06.2025
    Очень красивая семья. И детки обычно в интернациональных браках красивые. Так что молодцы - нечего никого слушать
  • Сонейка
    25.06.2025
    Каханне заўсёды пераможа❤️
  • Отец Засандалий
    25.06.2025
    Каждый живёт как хочет. Или - как может. Лично я казахам не симпатизирую и на то есть объективные причины.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць