Свет11

Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва

Сафія Вясна, мастачка і актрыса, нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Японіі, а цяпер жыве ў Францыі. Адным з яе захапленняў стала стварэнне малюнкаў з плям кавы, што нядаўна прыцягнула ўвагу прэсы ў Нармандыі, піша «Беларусь и мир».

Мастачка Сафія Вясна. Фота з яе асабістага архіва

Сафія наносіць каву на паперу кроплямі, пырскаючы з пэндзліка, а калі плямы высыхаюць, то дапаўняе кляксы тонкай асадкай, ператвараючы іх у фігуры людзей, жывёл, раслін або фантастычных істот. Увесь працэс яна паказвае ў жывым эфіры ў TikTok і Twitch, размаўляючы з гледачамі на розных мовах і выкарыстоўваючы іх прапановы для трансфармацыі плям.

Так выглядае кава-арт. Фота з асабістага архіва Сафіі Вясны

Сваё мастацтва Сафія называе «эспрэса» — слова, якое і азначае від кавы, і перакладаецца з італьянскай як «выразны, дакладны».

Гатовыя работы яна прадае праз уласны сайт, афармляючы іх у рамкі з бука пад аргшклом. Кошт адной кавы-карціны — ад 120 еўра, у залежнасці ад фармату.

Нядаўна яе працы экспанаваліся ў Бернэ (Нармандыя) у кавярні La Brulerie de Bernay, дзе мастачка і набывае гватэмальскую каву для сваёй творчасці.

Яшчэ трохі кава-арту. Фота з асабістага архіва Сафіі Вясны

Сафія Вясна нарадзілася ў 1995 годзе ў Мінску, з 6 да 19 гадоў жыла ў Токіа, потым пераехала ў Парыж, а цяпер жыве ў Нармандыі. Маляванню навучалася самастойна, натхняючыся ілюстрацыямі Івана Білібіна, дыснееўскай анімацыяй, японскімі гравюрамі ўкіё-э, мультфільмамі студыі Ghibli, творамі Эдварда Хопера і Сальвадора Далі. Яна працуе графітным алоўкам і той жа капілярнай асадкай-лінерам.

Акрамя мастацтва, Сафія з 6 гадоў займаецца мадэльнай і акцёрскай дзейнасцю. Вучылася музычнаму тэатру ў Лондане, а драматычнаму мастацтву — у парыжскай школе Cours Florent.

Кадр з кароткаметражнага фільма Kreskine. Выява: oriGine films

У 2022 годзе знялася ў серыяле The New Look пра Крысціяна Дзіора і Како Шанэль, а ў 2023 — у кароткаметражным фільме Kreskine пра знакамітага менталіста Джорджа Крэскіне. Яна валодае рускай, японскай, французскай і англійскай мовамі.

Постар і кадр з серыяла The New Look. Выява: Apple TV+

Каментары1

  • Спіс моваў
    27.06.2025
    А беларускай тая валодае?

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь11

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі47

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць